Напярэдадні Дня моладзі і студэнцтва ў Беларусі  праходзіць тэматычны тыдзень, слоган ягога сёлета – “Moladz.by: цэнім мір, ствараем будучыню!”

Кожны дзень тыдня моладзі і студэнцтва мае свой напрамак. Так, 27 чэрвеня – дзень дабра. У рамках яго па краіне праходзяць акцыі для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, адзінокіх пажылых людзей, ветэранаў.

У нашым раёне падарыць часцінку сваёй дабрыні і прызы выхаванцам, а таксама яркія цацкі і развіваючыя гульні ўстанове ад раённых арганізацый ГА “Белая Русь” і ГА “БРСМ” добраахвотнікі накіраваліся ў Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

– Да 30 чэрвеня ў Беларусі доўжыцца тыдзень моладзі і студэнцтва, – адзначыла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ Кацярына Хілімончык. – Чацвер праходзіць пад эгідай дабрыні, таму разам з роставымі лялькамі ўзорнай студыі “Яркае свята для ўсіх” Машай і Катом мы прыйшлі падарыць вам радасць і пазітыўны настрой, бо ў такі цудоўны дзень дзеці павінны радавацца і ўсміхацца.

– Няхай у вашым жыцці будзе шмат дабра, міра, любові, шчасця, – далучылася да пажаданняў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская. – Педагогам і выхавальнікам таксама жадаем усяго найлепшага.

Дзеці з радасцю прынялі падарункі, адразу ж пачалі апрабоўваць новыя яркія мячы, пускаць бурбалкі, не менш прыемным бонусам сталі абдымкі і гульні з роставымі лялькамі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации