Яна – само зачараванне

Снежаньскі, але без снегу дзень. Гаспадарка “Хвінявічы”.

Хваляванне, госці, успышкі фотакамеры.

У юбілейны дзень нараджэння, Марыя Слушко, жанчына, якая для гэтага КСУПа і ўвогуле для ўсяго Дзятлаўскага раёна ўжо стала легендай, прымала віншаванні і ўзнагароды.

За добрасумленную працу, прафесіяналізм, высокія і якасныя паказчыкі ў жывёлагадоўчай галіне яна ўзнагароджана нагрудным знакам “За заслугі” Беларускага прафсаюза работнікаў АПК – найвышэйшай прафсаюзнай узнагародай у аграпрамысловай галіне.

Нагрудны знак, кветкі, грашовы дадатак ад раённых Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта ўручылі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і першы намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка.

Марыя Сяргееўна, якая сёлета стала ўладальніцай звання “Чалавек года Гродзенскай вобласці”, – высакакласны спецыяліст, добры, спагадлівы чалавек. Удзячнасць ёй за працу, за неспакойную душу, за адданасць справе выказаў кіраўнік гаспадаркі Мікалай Бубноўскі. Далучыліся да віншаванняў калегі з КСУП “Хвінявічы”, сельгасупраўлення, старшыня Парэцкага сельсавета Аляксандр Ядэйка. Падарункі “сыпаліся” на юбілярку, як з “рагоў багацця”. Завіталі і госці з Ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага племпрадпрыемства. Як адзначылі генеральны дырэктар Гродзенскага племпрадпрыемства Пётр Каштэлян і яго намеснік па племянной працы Віталь Добрук, у жывёлагадоўлі няма выпадковых людзей, толькі тыя, каму любоў да жывёлы, да роднай зямлі даражэйшая за ўсё. Добрым спецыялістам у гэтай галіне можна назваць таго, хто ўмее знаходзіць агульную мову са сваімі падапечнымі, шчыра імкнецца стварыць для іх найбольш камфортныя ўмовы. І жыве, і працуе з незгасальным энтузіязмам, як Марыя Слушко.

Сяргей Шымановіч, начальнік упраўлення жывёлагадоўлі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама таксама гаварыў цёплыя словы пра нашу зямлячку, жадаў ёй моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, дастатку, светлага зямнога шчасця і аптымізму ў жыцці.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

29 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago