Якой бывае мода на трэці ўзрост?

21 сакавіка на Дзятлаўшчыне дадзены старт абласному агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”, які праходзіць з ініцыятывы Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра.

Першымі сваімі талентамі і багатай фантазіяй гасцей здзіўлялі наведвальнікі аматарскага аб’яднання “Нам гады не бяда” сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (загадчыца Ганна Харлінская). На суд абласнога журы вынеслі адкрытае пасяджэнне клуба па тэме “Мода на трэці ўзрост”.

Праграма сустрэчы ўключала яркія відэапрэзентацыі аб наведвальніках аб’яднання і іх захапленнях, якія дапамог падрыхтаваць Іван Каско.

Пасля прыемнага відэазнаёмства мадэлі трэцяга ўзросту ўпэўнена выйшлі на подыум, і прадэманстравалі прысутным тры модныя дэфіле: у вячэрніх сукенках, у вязаных уборах, у джынсавых абноўках. Кожная з калекцый была па-свойму прывабнай, аднак гледачы асабліва адзначылі апладысментамі джынсавую. Прыгожае дэфіле па чырвонай дарожцы стала вынікам плённага шматдзённага супрацоўніцтва наведвалькнікаў аб’яднання і мастацкага кіраўніка Наталлі Бузук.

Паколькі размова вялася пра моду, не абышлося без майстар-класа па візажы, які прафесійна правяла Марына Шаўчук. Яго ўдзельнікі атрымалі прыемныя падарункі ад аўтара.

На хвілінку здароўя мадэляў трэцяга ўзросту запрасіла Алена Майсюк. Яна паказала комплекс практыкаванняў, рэгулярнае выкананне якіх дапаможа трымаць арганізм у тонусе.

Не модай адзінай славяцца прыгажуні, таму наступным этапам сустрэчы стала дэгустацыя кулінарных шэдэўраў наведвальніц аб’яднання і ацэнка кулінарнай выставы.

Добры настрой на працягу свята прысутным дарылі самадзейныя артысты.

Напрыканцы мадэлі атрымалі прыемныя падарункі. За падрыхтоўку свята і шматгадовае плённае супрацоўніцтва ім, а таксама спецыялістам аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Галіне Касцюк і Алене Якаўчык падзякавала загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец.

На Дзятлаўшчыне ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе “Свет захапленняў” прынялі і правялі адкрытыя пасяджэнні яшчэ два аб’яднанні: клуб пажылых людзей “У коле сяброў” Дварэцкага дома культуры і аматарскае аб’яднанне “Нам гады не бяда” Данілавіцкага дома культуры.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

31 минута ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago