Якія прафесіі самыя запатрабаваныя?

Пра гэта даведаліся адпачывальнікі летніка “Вектар”, які працуе на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У рамках прафарыентацыйнай акцыі “Дзень з прадпрыемствам” яны наведалі ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

На што скіравана работа аддзела па працы і занятасці, якія спецыяльнасці самыя запатрабаваныя на Дзятлаўшчыне і ў нашай краіне, хлопчыкам і дзяўчынкам расказала намеснік начальніка аддзела Ірына Баравік. Яна патлумачыла, што сярод асноўных кірункаў дзейнасці – арыентаванне моладзі на выбар будучай прафесіі. Дапамагаюць спецыялісты і прадстаўнікам старэйшага пакалення: падказваюць, дзе можна азнаёміцца з банкам вакансій, даведацца, якія з іх самыя актуальныя, на што звяртаць увагу пры пошуках работы і многае іншае. Расказала Ірына Анатольеўна і пра калектыў упраўлення па працы і занятасці, адзначыла, што ў яго саставе ёсць спецыялісты ад эканамістаў і бухгалтараў да юрыстаў, у аддзеле пенсій і дапамог – са спецыяльнасцю “сацыяльная работа”.

Экскурсію па Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання правяла загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей Галіна Касцюк, больш падрабязна спыніўшыся на рабоце аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык”. Навучэнцам цікава было даведацца, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі нашага раёна вядуць актыўны лад жыцця, маюць цікавыя і карысныя захапленні – шыюць, малююць, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, за што неаднаразова ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі. З задавальненнем юныя госці азнаёміліся з работамі наведвальнікаў “Праменьчыка”, выкананымі ў розных тэхніках. Як старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, Галіна Касцюк правяла майстар-клас па першай даўрачэбнай дапамозе, прадэманстравала сітуацыі з пацярпелымі, якія найчасцей здараюцца ў побыце. Пасля наглядных прыкладаў дзеці і самі патрэніраваліся ў аказанні дапамогі.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

36 минут ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

3 часа ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

3 часа ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

3 часа ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

3 часа ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

4 часа ago