Насычана і вынікова прайшоў на Дзятлаўшчыне Год добраўпарадкавання, які змяніўся 2026-м, аб’яўленым у рэспубліцы Годам беларускай жанчыны. У нашым раёне аб прыгажосці клапоцяцца пераважна прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва, у ліку якіх – работніцы Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Напярэдадні самага жаночага вясновага свята наведалі іх рабочае месца – цяпліцу прадпрыемства. Інжынер па добраўпарадкаванні Алена Мастыка расказала, якія кветкі чакаць на гарадскіх і пасялковых клумбах сёлета:

– Падрыхтоўку да новага сезона мы пачалі яшчэ ў снежні, пасеялі некаторыя гатункі кветак. Цяпер, калі снег сышоў, будзем актыўна добраўпарадкаваць гарадскія тэрыторыі пад новыя насаджэнні, рыхтуем пасадачны матэрыял. Правядзём закупкі дрэваў і кустоў і ўжо ў маі высадзім першыя кветкі. Найперш гэта будуць віды, якія добра зарэкамендавалі сябе ў мінулых гадах – віёла, петунія, цынерарыя, сальвія, да якіх сёлета дадасца бягонія і іншыя яркія акцэнты. Традыцыйна пачнём работу па ўпрыгажэнні горада Дзятлава з абеліска Славы, дзе 9 мая пройдуць урачыстасці да Дня Перамогі. Клумбы і кампазіцыі таксама з’явяцца ў цэнтры горада: будзем уладкоўваць на свае месцы кашпо, стойкі, габіёны. Таксама сёлета плануем пры фінансавай падтрымцы раённага бюджэту закупіць агароджы з размяшчэннем кветкавых кашпо, якія будуць усталяваны ўздоўж вуліцы Міцкевіча ў Дзятлаве – ад гарадскога рынка да Цэнтра культуры. Як і штогод, разам з работнікамі Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства закладзём клумбу на ганку гандлёва-сэрвіснага цэнтра.

– Усе мы помнім яркія цюльпаны на кругавым скрыжаванні ў райцэнтры. Ці будуць такія сёлета?

– Так, цюльпаны там мы высадзілі яшчэ ў верасні, вясной яны будуць радаваць дзятлаўчан і ўсіх, хто праязджае праз горад. Вельмі шмат было зроблена ў добраўпарадкаванні горада і раёна ў мінулым годзе, за што дзякуй вялікі кіраўніцтву і арганізацыям раёна. Аркі і іншыя малыя архітэктурныя формы, падораныя да юбілею горада Дзятлава, зноў зацвітуць гэтай вясной.

– Як будзеце абараняць расліны ад шкоднікаў?

– Мы аднолькава гатовыя як да засушлівага лета, так і да дажджлівага.  Выбіраем для пасадкі кусты і дрэвы з закрытай каранёвай сістэмай, устойлівыя да пераменлівага надвор’я; апрацоўваем расліны гербіцыдамі ад шкоднікаў. Усё лета ў Дзятлаве будзе працаваць аўтамабіль для паліву раслін. Пры неабходнасці будзем абнаўляць і дасаджваць гарадскія клумбы. Хочацца папрасіць жыхароў раёна таксама берагчы прыгажосць навокал, не разбураць кветнікі і не рваць расліны, шанаваць працу землякоў.

– Хто сёння працуе ў цяпліцы?

–   У нашай невялікай, але дружнай камандзе – кветкаводы Вольга Юркевіч і Марына Пятроўская, яны працуюць у нас з мінулага года, але ўжо добра спраўляюцца, уносяць у добраўпарадкаванне свае крэатыўныя ідэі.

– Што, на вашу думку, галоўнае ў рабоце з кветкамі?

– Як і ў любой справе, рабіць усё ад душы і з любоўю. З нагоды надыходзячага свята 8 Сакавіка жадаю нашым абаяльным, таленавітым, прыгожым і працавітым дзятлаўчанкам шчасця, моцнага здароўя, любові, радасці і клопату ад блізкіх людзей

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Прафарыентацыя. Лета разам з “Перамогай”

Пра тое, што яны добра знаёмы з раёнкай і выпісваюць яе дома, яшчэ з парога…

6 часов ago

Ошибка на воде может стоить слишком дорого

По оперативным данным, с начала купального сезона утонули 117 человек, из них 9 детей. Спасены 150 человек,…

7 часов ago

Уборка урожая с учетом требований пожарной безопасности

Готовность объектов хозяйств в период уборочной кампании находится на особом контроле спасательного ведомства. Дятловские спасатели…

7 часов ago

Актуальны каментарый. Сям’я Ляхаў: “З любоўю да роднага куточка”

28 жніўня адбудзецца абласны этап VII рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2026” па Гродзенскай вобласці. У адборачных…

7 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Сям’я – галоўная крыніца энергіі

У Год беларускай жанчыны хочацца пазнаёміць нашых чытачоў з цудоўнай дзятлаўчанкай – Ганнай Гутыра, галоўным…

7 часов ago

Актуальны каментарый. Мэтавае накіраванне – гарант стабільнасці

Уступная кампанія на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў Беларусі праходзіць у больш ранні тэрмін, чым асноўны…

7 часов ago