1 верасня ў Беларусі святкуюць дзяржаўнае свята – Дзень ведаў.
Цяга да ведаў і жаданне пазнаваць аб’ядноўваюць усіх людзей на зямлі незалежна ад іх нацыянальнасці, колеру скуры, веравызнання, полу і ўзросту. Менавіта 1 верасня настаўнікі, школьнікі па ўсёй краіне, прыбраныя, з кветкамі, прыходзяць на школьныя лінейкі. Дзень прасякнуты асаблівай урачыстасцю і радасцю новых пачынанняў.
А як жа праходзіў Дзень ведаў 40, 50 гадоў назад? Якой была савецкая школа? Якімі школьнікамі былі бацькі, дзядулі і бабулі сучасных навучэнцаў? Каб акунуць дзяцей у атмасферу таго перыяду ў Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе кіраўніком музея “Кола часу” была створана выстава “Наперад, сябры, да вяршыняў ведаў, каб наш народ ганарыўся намі!”.
Сярод экспанатаў – дзённік вучня 1969/1970 навучальнага года, першыя альбомы настаўнікаў установы, а таксама іх фотаздымкі з урачыстых лінеек, перавыя ручкі, трафарэты, цыркулі, мікракалькулятар, партфель і іншае. Таксама, на стэндзе размешчана інфармацыя аб школьнай форметых гадоў, школьных прыналежнасцях, дзіцячых і моладзевых арганізацыях.
Наведвальнікамі выставы сталі выхаванцы дашкольнай адукацыі, навучэнцы І-ХІ класаў, а таксама педагогі і работнікі ўстановы. Ніхто не застаўся раўнадушным. Меншыя дзеці трымалі ў руках перавыя ручкі і цікавіліся, як імі пісалі, падлеткі з азартам знаходзілі на чорна-белых фотаздымках сваіх настаўнікаў, а старэйшае пакаленне з настальгіяй успамінала свае школьныя гады: дзяжурствы па класе, піянерскія будні, сшыткі з прамакаткамі і школьную форму.
Кацярына ЛАТУШКА,
кіраўнік музея “Кола часу” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup