Якімі павінны быць будучыя банкаўскія работнікі?

Пра гэта даведаліся старшакласнікі гімназіі № 1 горада Дзятлава ў час прафарыентацыйнай акцыі “Дзень з прадпрыемствам”, якая праходзіць на Дзятлаўшчыне з ініцыятывы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

На гэты раз пазнаёміцца з прафесіяй банкаўскага служачага ім прапанавала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці Ірына Баравік.

У цэнтры банкаўскіх паслугаў № 422 у горадзе Дзятлаве ААТ “Белаграпрамбанк” навучэнцаў гасцінна сустрэў яго начальнік Сяргей Клімко.

– “Белаграпрамбанк” – дзяржаўны банк Беларусі, ён абслугоўвае праграмы, большасць з якіх у сельскагаспадарчым сектары, і з’яўляецца адным з буйнейшых у нашай краіне. За 33 гады на беларускім рынку банк зарэкамендаваў сябе як надзейны фінансавы партнёр для насельніцтва і дзяржавы, – расказаў Сяргей Мікалаевіч. – Паколькі банкаўскія работнікі кожны дзень працуюць з грашыма, крэдытамі, фінансавымі гарантыямі, то кожны з іх павінен валодаць такімі якасцямі, як адказнасць, прафесіяналізм, уважлівасць, абавязковасць, не лішняй будзе дапытлівасць, паколькі пастаянна даводзіцца мець справу з вялікімі аб’ёмамі інфармацыі, добразычлівасць і гнуткасць, бо банк – гэта яшчэ і работа з кліентамі, а яны бываюць вельмі патрабавальныя.

Разам з тым кіраўнік звярнуў увагу навучэнцаў на тое, што, якім бы адукаваным і таленавітым ні быў малады спецыяліст, “банкаўскую кар’еру” яму давядзецца пачынаць з першай прыступкі – пасады касіра, а затым паступова, праяўляючы старанні, набіраючыся вопыту, “вырастаць” да спецыялістаў і кіраўнікоў аддзелаў, а магчыма, і падраздзяленняў. Пры гэтым для атрымання будучай профільнай спецыяльнасці выпускнікі могуць звяртацца ў банк па накіраванне на вучобу, аднак у такім выпадку пасля навучання ім абавязкова давядзецца адпрацаваць належны тэрмін. Можна паступаць і самастойна, без накіравання, на такія спецыяльнасці, як “банкаўская справа”, “эканаміст”, бухгалтар”, праўда, у двух апошніх выпадках давядзецца прайсці дадатковае навучанне, каб паглыбіцца ў спецыфіку работы ў банку.

Затым гімназістаў запрасілі азнаёміцца з асаблівасцямі работы двух банкаўскіх аддзелаў – крэдытавання і па рабоце з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.

Таксама Сяргей Клімко расказаў сваім юным гасцям пра некаторыя цікавыя прапановы ад ААТ “Белаграпрамбанк” – банкаўская картка для непаўналетніх і дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі”, удзел у якой дазваляе не толькі сабраць пэўную суму грошай на важныя мэты, але і скарыстацца крэдытнымі паслугамі на спецыяльных умовах, а яшчэ на кожны дзень нараджэння юны кліент будзе атрымліваць карысны падарунак з лагатыпам “Белаграпрамбанка” ад Агрыка.

Дарэчы, з такім жа лагатыпам Сяргей Мікалаевіч падарыў кожнаму ўдзельніку сустрэчы блакнот, але галоўнай для гімназістаў, вядома ж, стала тая інфармацыя, якую яны даведаліся ад начальніка ЦБП, бо для каго-небудзь з іх яна можа стаць лёсавызначальнай на шляху да будучай прафесіі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

7 часов ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

20 часов ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

20 часов ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

21 час ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

21 час ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

21 час ago