Якасная падрыхтоўка – важкі вынік

26 чэрвеня пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта.

Абмеркаванне пачалі з ацэнкі работы сельскагаспадарчых арганізацый Дзятлаўшчыны па падрыхтоўцы да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур.

– У гэтым годзе склаліся спрыяльныя ўмовы надвор’я, было дастаткова ападкаў, падрастае важкі ўраджай, – акцэнтаваў увагу прысутных Андрэй Садоўскі. – Задача паўстала сур’ёзная: зжаць практычна 17 000 гектараў збожжавых, 5000 азімага рапсу і каля 1000 – яравога, затым будзе лён, іншыя культуры. Перыяд чакаецца адказны і складаны, жніво злучыцца з сяўбой азімых, таму неабходна асаблівая гатоўнасць тэхнікі, складоў, паліва і ўсяго неабходнага.   

Аб стане спраў па падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі расказаў першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталій Шулейка.

Ён пацвердзіў, што сёлета гаспадаркам належыць убраць 16 670 гектараў збожжавых і зернебабовых культур, 4937 гектараў азімага рапсу і 947 – яравога. Плануецца атрымаць 61 000 тон збожжавых і зернебабовых, 14 000 – алеянасення азімага і яравога рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне павінна скласці 36,6 цэнтнера з гектара збожжавых і 28,3 – рапсу.

Для выканання на жніве ўсяго комплексу работ у раёне ёсць 53 збожжаўборачныя камбайны, у тым ліку 11 – КЗС-2124, столькі ж імпартных, 31 – КЗС-1218, 45 прыставак для ўборкі рапсу, больш за 60 адзінак грузавых аўтамабіляў, іншая тэхніка. На 23 чэрвеня 2026 года гатоўнасць камбайнаў па раёне складала 68 %, прыставак для ўборкі рапсу – 93 %, збожжасушыльных комплексаў – 68 %. Нізкімі тэмпамі тэхніку рыхтавалі СГФ “АграМілк” (з 9 камбайнаў падрыхтаваны  5), “Граніт-Агра” (7 з 13), у КСУП “Жукоўшчына” не былі падрыхтаваны збожжасушыльныя комплексы.

Сярэдняя нагрузка на адзін камбайн пры ўборцы збожжавых і зернебабовых па раёне складзе 315 гектараў, што вышэй за леташнюю на 17. Самая значная яна будзе ў ТАА “РоданАграПол” і КСУП “Жукоўшчына”, нізкая – у СГФ “АграМілк і КСУП “Хвінявічы”. Правесці жніво пры спрыяльным надвор’і магчыма за 28 каляндарных дзён. Для ўборкі азімага рапсу нагрузка на камбайн складае 110 гектараў, для жніва культуры спатрэбіцца 10 дзён.

Каб дапрацаваць ураджай у гаспадарках ёсць 19 збожжасушыльных комплексаў, у тым ліку 8 прадукцыйнасцю 30 тон у гадзіну маркі КЗСВ-30. Сумарная прапускная здольнасць – 399 планавых тон у гадзіну, што дасць магчымасць у поўнай меры забяспечыць сушку збожжа пры вільготнасці да 20 %. Налічваецца таксама 44 складскія памяшканні ўмяшчальнасцю 58 000 тон, у тым ліку 18 насенных на 13 800 тон. На 23 чэрвеня было падрыхтавана 35 складоў і праведзена дэзынфекцыя 32-х (18 насенных – у поўным аб’ёме).

Згодна з заданнем па ўборцы саломы, яе здрабненне плануецца правесці на плошчы 4415 гектараў, сабраць у рулоны – на 12 852 гектарах, для чаго ёсць 34 прэс-падборшчыкі, у тым ліку 7 камбінаваных.

Для ўборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур спатрэбіцца 1150 тон дызпаліва і 90 – бензіну. Асноўнымі крыніцамі фінансавання будуць крэдытныя і ўласныя сродкі гаспадарак.

Галоўная ўвага на жніве будзе нададзена стварэнню і забеспячэнню бяспечных умоў працы. Для аказання практычнай і метадычнай дапамогі адказным работнікам АПК мабільная група райвыканкама ажыццяўляе кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, супрацьпажарнага і санітарнага стану тэхнікі, памяшканняў і аб’ектаў з выдачай рэкамендацый па ліквідацыі парушэнняў і наступным кантролем за іх ухіленнем. На прадпрыемствах створаны неабходныя санітарна-бытавыя ўмовы. Работнікі забяспечаны спецадзеннем, абуткам, іншымі сродкамі індывідуальнай абароны, а ў час жніва для іх арганізуюць гарачае харчаванне.

Як будуць актывізаваны падрыхтоўчыя работы і на што звяртаецца больш увагі, расказалі кіраўнікі сельгасарганізацый, дзе ёсць праблемныя моманты. Яны запэўнілі, што пастаўленыя задачы будуць вырашаны.

Кіраўнік раёна даў даручэнне адказным спецыялістам загадзя адпрацаваць такія пытанні, як прасушка збожжавых на корані, падрыхтоўка дадатковых памяшканняў для захоўвання, атрыманне якаснага насеннага матэрыялу, нарыхтоўка саломы, трымаць на кантролі трэба іншыя моманты, ад якіх напрамую залежыць поспех уборачнай кампаніі і атрыманне фінансавага выніку.

Аб рабоце па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей на тэрыторыі раёна расказаў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка.

Ён зазначыў, што пытанне знаходзіцца ў сферы адказнасці большасці раённых службаў, яму надаецца пільная ўвага. За 5 месяцаў 2026 года ў аддзел адукацыі райвыканкама паступілі сігналы аб сямейным недабрабыце ў 43 сем’ях, дзе гадуецца 90 дзяцей. Па кожнай інфармацыі праведзены сацыяльныя расследаванні, у 10 сем’ях (30 дзяцей) устаноўлены крытэрыі і паказчыкі недабрабыту. Сёлета з улікам пераходных расследаванняў у сацыяльна ненадзейным становішчы прызнаны 39 непаўналетніх з 15 сем’яў, а ўсяго на ўліку на 1 чэрвеня – 81 дзіця з 30 сем’яў. Прычыны носяць камбінаваны характар, аднак дамінуюць злоўжыванне бацькамі спіртнымі напоямі, нежаданне працаваць.

У першым паўгоддзі ў дачыненні да 24 непаўналетніх з 13 сем’яў спынены рашэнні аб прызнанні ў сацыяльным недабрабыце, трое з дзвюх сем’яў прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне,  у адну сям’ю пасля адабрання вернуты 5 дзяцей, правоў былі пазбаўлены 6 бацькоў (3 сям’і) на 8 дзяцей. На 1 чэрвеня 2026 года на дыспансерным уліку ў наркалагічным кабінеце знаходзіліся 8 дарослых катэгорыі сацыяльна ненадзейных і адна абавязаная асоба. Працэнт спагнання расходаў з абавязаных асоб па раёне складае 132 %.

Не менш увагі надаецца прафілактычнай рабоце з непаўналетнімі. У раёне выкарыстоўваюцца новыя формы такой работы. Станоўча зарэкамендавалі сябе сумесныя культурна-спартыўныя мерапрыемствы, відэастрымы з асуджанымі за распаўсюджанне наркотыкаў, адзіны школьны дзень прафілактыкі. Летам штогод рэалізуецца план асноўных мерапрыемстваў абласной міжведамаснай праграмы “Клопат”, скіраванай на арганізацыю занятасці і аздараўлення дзяцей. Рэалізуецца комплекс мер па прафілактыцы безнагляднасці, правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі сярод непаўналетніх, па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей у Гродзенскай вобласці на 2025-2027 гады, згодна з якім штогод з улікам аналізу распрацоўваецца раённы план мерапрыемстваў, які носіць прыкладны характар. За бягучы перыяд на тэрыторыі раёна не дапушчана злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, у тым ліку да дасягнення імі ўзросту адказнасці, адзначаецца зніжэнне адміністрацыйных правапарушэнняў, не прымаліся рашэнні аб накіраванні непаўналетніх у спецыяльныя выхаваўчыя ўстановы.

Рахункуючы тэму, Андрэй Садоўскі адзначыў, што пры прафілактыцы сацыяльнага недабрабыту выкарыстоўваюцца не ўсе магчымыя рэзервы, і работу трэба выводзіць на больш якасны ўзровень, асаблівую ўвагу надаваць сем’ям, дзе праблемы толькі пачынаюцца і іх прасцей ухіліць.

Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго прапанаваў службам прафілактыкі пачаць актыўней выкарыстоўваць такі прававы рэсурс, як абмежаванне бацькоў, якія злоўжываюць спіртным, у дзеяздольнасці.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Кадравы дэфіцыт і хуткі пачатак уборачнай

Перадсвяточныя клопаты, завяршэнне сенажу, падрыхтоўка да жніва, рамонт Палаца Радзівілаў – на гэтыя і іншыя…

5 часов ago

Музыка в пути и символика «Славянского базара». В Минске презентовали «Фестивальный локомотив»

Презентация железнодорожного состава "Фестивальный локомотив" (в рамках акции "35 событий" в преддверии XXXV Международного фестиваля…

5 часов ago

Пожар вагона-бытовки в Санниках

27 июня в 15-41 спасателям на линию «101» поступило сообщение о пожаре вагона-бытовки на берегу…

6 часов ago

Загорание сухой травы в Белогурно

28 июня в 20-05 на линию «101» поступило сообщение о загорании сухой растительности по улице…

6 часов ago

Свята вышыванкі ў Наваельні

На адкрытай пляцоўцы каля Дома культуры жыхароў і гасцей гарпасёлка сабраў разам юбілейны дзясяты фестываль…

6 часов ago

Моладзь Дзятлаўшчыны – творчая, яркая, інтэлектуальная

Каманда нашага раёна прыняла ўдзел у абласным фестывалі “МоладФэст-Прыцягненне” ў Гродне, прымеркаваным да Дня моладзі…

6 часов ago