Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на летніх канікулах актывізавала інфармацыйна-ідэалагічную і выхаваўчую работу са школьнікамі.

У вольны ад вучобы час, у тым ліку ў дзіцячых аздараўленчых летніках, спецыялісты службы ладзяць з дзецьмі мерапрыемствы прафарыентацыйнай акцыі “Крок у прафесію”.

Адна з сустрэч адбылася ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці Ірына Баравік расказала гімназістам, як з дапамогай новага аднайменнага лічбавага сэрвісу “Крок у прафесію”, размешчанага ў адкрытым доступе на партале дзяржаўнай службы занятасці па адрасе: https://gsz.gov.by/popr/ можна прайсці тэсціраванне трох тыпаў. Так, тэст па прафарыентацыі дазваляе кожнаму канкрэтнаму навучэнцу вызначыць сферу яго інтарэсаў і магчымы топ-прафесій. Тэст на прафесійны адбор “падкажа”, наколькі выбраная прафесія падыходзіць тэстуемаму. Комплекснае ж тэсціраванне “намалюе партрэт” таго, хто адказвае на пытанні, і падбярэ для яго прапановы па прыдатных прафесіях.

Размаўляючы з гімназістамі, Ірына Баравік падкрэсліла, што ў адрозненне ад звычайнай дапамогі па выбары прафесій, сэрвіс дазваляе не толькі прайсці глыбіннае даследаванне, ацаніць сферу інтарэсаў і наколькі чалавеку падыходзіць пэўная спецыяльнасць, але і даведацца аб запатрабаванасці такіх спецыялістаў на рынку працы.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай БАРАВІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

5 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

9 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

13 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

13 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

13 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

1 день ago