Categories: Грамадства

Як выгадаваць здаровае і актыўнае пакаленне?

Гэта вырашалі ўдзельнікі семінара педагогаў-арганізатараў па актуальных пытаннях прывіцця здаровага ладу жыцця і папярэджання негатыўных з’яў у моладзевым асяроддзі, які прайшоў на Дзятлаўшчыне ў рамках абласной акцыі «Проста жыць», скіраванай на прафілактыку фактараў рызыкі суіцыдальных паводзінаў непаўналетніх.

Ключавым інструментам у рабоце была вызначана валанцёрская і сацыяльна значная дзейнасць.

Адкрыла сустрэчу галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Гарановіч.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Хвінявіцкай сярэдняй школы Таццяна Санцэвіч падзялілася вынікамі практычнай дзейнасці сваёй установы адукацыі, скіраванай на падтрыманне здаровага ладу жыцця ў навучэнцаў.

Асаблівую цікавасць удзельнікаў форуму выклікаў крэатыў-дыялог, прысвечаны сучасным падыходам да арганізацыі валанцёрскага руху ў сферы прапаганды здаровага ладу жыцця. Сваімі інавацыйнымі ідэямі з калегамі падзяліліся педагогі Хвінявіцкай сярэдняй школы.

У рамках семінара быў прадстаўлены квілт «Здорава-здарова», які ўключаў у сябе работу некалькіх інтэрактыўных пляцовак. У час яго каманда піянерскай дружыны імя Фёдара Сінічкіна прадэманстравала яркае сцяг-шоу «У рытме здаровага ладу жыцця».

Члены атрада «Наркапост» і педагогі-арганізатары правялі таймінг фокус-групы, прысвечаны стварэнню раённага сацыяльна значнага праекта «Мы пакаленне здаровага ладу жыцця», які змесціць у сабе розныя напрамкі дзейнасці, такія як прафілактыка шкодных звычак, папулярызацыя спорту і фізічнай актыўнасці, арганізацыя вольнага часу і развіццё валанцёрскага руху ў летні перыяд.

Работа студыі «ЛідарPаrty» была прадстаўлена ў фармаце КВІЗ «Здаровае пакаленне», у якім прынялі ўдзел каманды педагогаў-арганізатараў раёна, а вядучай выступіла загадчыца аддзялення дадатковай адукацыі Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка.

Скончыўся семінар энергічным флэш-мобам «Зажигай+» ад членаў атрада «Наркапост».

Мерапрыемства стала пляцоўкай для абмену вопытам, генерацыі новых ідэй і ўмацавання супрацоўніцтва паміж рознымі арганізацыямі і ўстановамі, зацікаўленымі ў фарміраванні здаровага і актыўнага пакалення.

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование 

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

44 минуты ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

3 часа ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

3 часа ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago