Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” горада Мінска будзе ажыццяўляць прыём абітурыентаў на наступныя спецыяльнасці: “папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” з прысваеннем кваліфікацыі “інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый” (конкурс праводзіцца сярод юнакоў); “пажарная і прамысловая бяспека” з прысваеннем кваліфікацыі “інжынер па пажарнай і прамысловай бяспецы” (паасобны конкурс праводзіцца паміж юнакамі і дзяўчатамі).

Для паступлення ва ўніверсітэт неабходна прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай або рускай мове (на выбар), матэматыцы і фізіцы.

Тэрмін навучання – 4 гады.

Перавагі навучання ва ўніверсітэце:

– матэрыяльнае і тэхнічнае абсталяванне ўніверсітэта з’яўляецца адным з лепшых у рэспубліцы;

– забеспячэнне месцамі для пражывання, арганізацыя харчавання, прадастаўленне абмундзіравання (бясплатна);

– выплата стыпендыі (для тых, хто навучаецца за кошт сродкаў бюджэту);

– магчымасць атрымання вадзіцельскага пасведчання катэгорыі “В”;

– дзяржаўнае страхаванне і медыцынскае абслугоўванне;

– бясплатны праезд да месца правядзення водпуску па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адзін раз на год (для тых, хто навучаецца за кошт сродкаў бюджэту).

Калі вы вырашыце паступаць у дадзеную ўстанову адукацыі, то вам неабходна выканаць пэўныя патрабаванні:

– да 1 мая 2022 года звярнуцца з заявай у Дзятлаўскі РАНС;

– прайсці прафесійны адбор: 1 этап, які праводзіцца да 19 мая 2022 года (праходжанне медыцынскага агляду камісіямі органаў унутраных спраў, вывучэнне маральных і дзелавых якасцяў кандыдатаў, правядзенне спецыяльных праверак); 2 этап, які праводзіцца з 20 па 31 мая 2022 года (канчатковы прафесійны адбор кандыдатаў, які ўключае вызначэнне ўзроўню іх фізічнай падрыхтаванасці). Пералік практыкаванняў для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці, умовы і нарматывы іх выканання прадастаўлены на сайце ўніверсітэта http://ucp.by у раздзеле “Абітурыенту”;

– зарэгістравацца для ўдзелу ў ЦТ і прайсці яго;

– падаць у прыёмную камісію ўніверсітэта арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатак да яго, сертыфікаты ЦТ, і дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на асаблівы парадак залічэння для атрымання вышэйшай адукацыі. Пашпарт прад’яўляецца асабіста.

Абітурыенты, якія вытрымалі ўступныя іспыты, але не прайшлі па конкурсе на вочную (дзённую) форму атрымання адукацыі ва ўніверсітэт за кошт сродкаў бюджэту, могуць прыняць удзел у конкурсе на вочную (дзённую) форму атрымання адукацыі на ўмовах аплаты.

Больш падрабязную інфармацыю аб паступленні ва ўстановы адукацыі МНС можна атрымаць у Дзятлаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях па адрасе: г. Дзятлава, вул. Першамайская, 6. Кантактны тэлефон 8-01563-2-53-22.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации