Як падрыхтаваны гаспадаркі раёна да касавіцы?

Гэтае пытанне высвятлялася падчас агляду гатоўнасці кормаўборачнай тэхнікі да правядзення работ па нарыхтоўцы кармоў у 2020 годзе.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны кіраўнікі гаспадарак, галоўныя аграномы і галоўныя інжынеры, інжынеры па ахове працы.

Загадзя былі распрацаваны два маршруты, па якіх праехалі камісіі і наведалі мехдвары КСУПаў раёна.

Першы маршрут прадугледжваў праверку гатоўнасці корманарыхтоўчай тэхнікі ў КСУПах “Русь-Агра”, “Жукоўшчына”, “Хвінявічы”, “Вензавец”. Камісія на чале з начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаілам Бабінам наведала названыя гаспадаркі, дзе выявіла, як забяспечаны яны спраўнай тэхнікай, механізатарскімі кадрамі, якія існуюць праблемы.

На другім маршруце працавала камісія на чале са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама Андрэем Садоўскім. Аглядавая камісія наведала КСУПы “Дварэц-Агра”, “Белагурна”,  “Войневічы”, “Слава працы”.

Асабліва добрае ўражанне – ад наведвання КСУП “Войневічы”. Да касавіцы тут гатовы ўсе пяць корманарыхтоўчых камбайнаў. На іх будуць працаваць вопытныя механізатары Мікалай Макарчук, Дзмітрый Ерамейчык, Анатоль Загдай і браты Сухецкія – Дзмітрый і Павел, неаднаразовыя пераможцы працоўных спаборніцтваў і на касавіцы, і на жніве.

Як расказаў галоўны інжынер КСУП “Войневічы” Дзмітрый Лазоўскі, гаспадарка забяспечана кормаўборачнай тэхнікай. Сёлета належыць першым укосам скасіць на сянаж травы на плошчы ў 700 гектараў, а сена нарыхтаваць са 105 гектараў. Мяркуючы па надвор’і, на нарыхтоўку кармоў першым укосам спатрэбяцца прыкладна два тыдні.

Агляд гатоўнасці гаспадарак да касавіцы – гэта не толькі высвятленне, як адрамантавана тэхніка. Падчас мерапрыемства значная ўвага звяртаецца на пытанні захавання патрабаванняў аховы працы пры нарыхтоўцы кармоў, падрыхтоўкі сянажных і сіласных траншэяў, складоў для захоўвання насеннага матэрыялу, і, безумоўна, асаблівая ўвага – тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях. Прапісная ісціна: ад таго, колькі і якой якасці будуць нарыхтаваны кармы, залежаць аб’ёмы малака і мяса.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Аляксандр і Марына Русаўскія: “Ганарымся, што жывём у Беларусі”

Урачысты прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева для лепшых сем’яў Прынёмання прайшоў 20…

12 часов ago

Дзеці не павінны гуляць на чыгунцы

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзеці і бяспека”, якая праводзіцца з 19 па 30…

13 часов ago

Людміла Кеда наведала Дзятлаўшчыну з рабочым візітам

20 кастрычніка ў час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў…

13 часов ago

“Цяпло бацькоўскай душы”

Сустрэча пад такой назвай прайшла ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.…

14 часов ago

Александр Лукашенко ставит задачу во что бы то ни стало преодолеть планку в $1 млрд в торговле с Брянской областью

Президент Беларуси Александр Лукашенко ставит задачу нарастить объемы взаимной торговли с Брянской областью. Об этом…

16 часов ago

Внимание, водители! Пешеходный переход!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствуют о том, что одними из причин совершения ДТП…

17 часов ago