Як не “нарвацца” на махляроў на “Куфары”?

За 7 месяцаў 2026 года на Дзятлаўшчыне зарэгістравана на 16 больш злачынстваў, чым за аналагічны перыяд мінулага года, у тым ліку за кошт росту правапарушэнняў у ІТ-сферы.

Аб адной з папулярных схем расказала Анастасія Сідаровіч, следчы раённага аддзела Следчага камітэта:

– У наш час існуе шмат спосабаў крадзяжу грашовых сродкаў праз інтэрнэт, аднак я хачу спыніцца на падманах на папулярнай інтэрнэт-пляцоўцы “Куфар”. Як правіла, пераважаюць махлярствы пры продажы тавараў, аўтамабіляў, кватэраў, мэблі. Нярэдка зламыснікі іграюць ролю пакупнікоў, каб скрасці банкаўскія карткі і грашовыя сродкі.

Разбяром схему пры продажы або арэндзе жылля. Спачатку зламыснікі выстаўляюць аб’яву на “Куфары”, размяшчаюць там фотаздымкі і апісваюць аб’ект. Свае кантакты для патэнцыйных пакупнікоў, як правіла, пакідаюць толькі ў месенджарах. Калі чалавек вырашае звязацца з “гаспадаром” жылля, то паміж імі завязваецца даверлівы дыялог. Махляр для большай праўдзівасці высылае сваёй ахвяры пашпартныя даныя і фотаздымак з пашпартам (звесткі з’яўляюцца скрадзенымі).

Калі падмануты кліент пачынае давяраць “гаспадару”, той просіць яго ўнесці пэўную суму як “страхоўку” за адмову іншым, хто таксама зацікавіўся прапанаванай аб’явай. Пасля гэтага ахвяры высылаюць падазроныя банкаўскія рэквізіты (нярэдка замежныя) для пераводу ўзгодненай “страхавой сумы”. Пасля атрымання плацяжу махляры ігнаруюць пацярпелага і на сувязь з ім больш не выходзяць.

У вытворчасці Следчага камітэта нярэдка сустракаюцца крымінальныя справы падобнага характару, таму яшчэ раз нагадваю жыхарам нашага раёна, што яны павінны заўжды памятаць аб уласнай кібербяспецы. Абавязкова правяраць акаўнты ў сацыяльных сетках і на інтэрнэт-сайце praver.by. Нельга пералічваць грошы на сумніўныя банкаўскія плацежныя карткі, а пра ўсе спробы махлярства варта паведамляць у праваахоўныя органы. Так можна абараніць не толькі ўласныя зберажэнні, але і папярэдзіць наступныя спробы падману іншых людзей.

Ірына СТЫРНІК         

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Без флікера – штраф

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 23 па 25 верасня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на…

4 часа ago

Дзелавы панядзелак. Калі пройдзе сельскагаспадарчы кірмаш і што рабіць у дзень бяспекі?

Увядзенне аб’ектаў у гаспадарчы абарот, пажарная і дарожная бяспека, падрыхтоўка да восеньскіх кірмашоў сельскагаспадарчай прадукцыі,…

4 часа ago

Дзятлаўшчына маладая. З абласнога цэнтра – у аграгарадок да дзяцей

Сёлета педагагічная сям’я Дзятлаўшчыны папоўнілася дваццаць адным маладым спецыялістам, многія з іх – работнікі дашкольных…

5 часов ago

Александр Лукашенко принял с докладом спецпосланника Виктора Шеймана

Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 сентября принял с докладом специального посланника главы государства Виктора Шеймана.…

5 часов ago

Таможенная инфраструктура и переориентация товаропотока. Александр Лукашенко принял с докладом Владимира Орловского

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…

5 часов ago

Картофель в Беларуси убрали с 36% запланированных площадей

Картофель в Беларуси убрали с 36% запланированных площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

5 часов ago