Як ідзе галасаванне на самым вялікім участку

У асноўны дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на Кастрычніцкім участку для галасавання № 8 у Дзятлаве ажыўлена.

Галасаваць прыходзяць па адным, парамі і цэлымі сем’ямі. Час ад часу каля стала ўчастковай камісіі нават утвараюцца чэргі.

Пра ход сёлетняга галасавання карэспандэнту газеты “Перамога” расказала старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Святлана Залучан:

– На нашым участку – 2490 выбаршчыкаў. У час датэрміновага галасавання аддалі свой голас каля 40 % з іх. Сёлета 9 чалавек галасуюць на нашым участку ўпершыню. Таксама сёння працуе выязное галасаванне: мы атрымалі 13 заявак ад дзятлаўчан паважанага ўзросту, якія не могуць самі наведаць участак, але жадаюць праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Старшыня камісіі адзначыла, што на ўчастку створаны ўсе ўмовы для камфортнай і бяспечнай працэдуры галасавання. Гэта – захаванне санітарнага рэжыму (члены камісіі і назіральнікі працуюць у медыцынскіх масках, выбаршчыкі могуць скарыстацца сродкамі дэзынфекцыі), ёсць пандусы для інвалідаў-калясачнікаў, шрыфт Брайля і лупа для слабавідушчых. Дарэчы, лупай на ўчастку за час галасавання скарысталіся тры чалавекі.

Назіральнікі, якія працуюць на выбарах Прэзідэнта, адзначаюць актыўную яўку, пазітыўны настрой, добразычлівасць выбаршчыкаў:

– Працэс галасавання ідзе спакойна, людзі прыходзяць на ўчастак сем’ямі, з сябрамі, суседзямі, віншуюць адзін аднаго са святам, – адзначыла назіральнік ад раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Марына Шумская.

Сёлетнія выбары – першыя для Паліны Жых, якая прыйшла на выбарчы ўчастак разам з мамай Наталляй.

– Прыйшла сёння выбраць Прэзідэнта, які будзе перажываць за сваю краіну і рабіць усё для краіны і народа. Упершыню галасаваць крыху хвалююча і страшнавата, але тут дапамаглі, усё патлумачылі. Гэта новая важная частка майго жыцця, бо я адказваю за свой выбар. Веру, што мой голас будзе важным для маёй краіны. Ад абранага кандыдата чакаю ўвагі да ўсіх катэгорый людзей, належнага стаўлення да розных сфераў жыцця, клопату аб дабрабыце нашай Беларусі.

Для наведвальнікаў выбарчага ўчастка, якія хацелі парадаваць сябе і блізкіх пачастункамі, у гэты дзень працаваў буфет ад райспажыўкааперацыі раёна.

 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

8 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

8 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

11 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

11 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

11 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

11 часов ago