На Дзятлаўшчыне ўжо пяты дзень працягваецца датэрміновае галасаванне па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

На Ленінскім выбарчым участку № 9, размешчаным у гімназіі № 1 горада Дзятлава, карэспандэнта газеты “Перамога” зацікавіла, як галасуюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Так, для людзей з праблемамі зроку прадугледжаны спецыяльныя трафарэты. На бланках – кружкі і квадраты, якія дапамогуць людзям, якія дрэнна бачаць або зусім  невідушчым адчуць пальцамі, за што аддаць свой голас: прыняць абноўлены праект Асноўнага Закона ці не. На выбарчым участку, як і належыць, ёсць павелічальная лупа, з дапамогай якой можна ўважліва разгледзець як выбарчы бюлетэнь, так і любую друкаваную інфармацыю. Прыемна і тое, што зроблены прасторныя кабінкі для галасавання, туды лёгка можна заехаць на інваліднай калясцы. Зноў жа, калі грамадзянін па стане здароўя або іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень рэферэндуму наведаць участак для галасавання, ён мае права пісьмова ці вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання.

Усё гэта ў чарговы раз даказвае, што для людзей з абмежаванымі магчымасцямі створаны ўсе неабходныя ўмовы, каб яны разам з іншымі маглі актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны і выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации