Пачасціліся звароты грамадзян Беларусі, якія самастойна выязджаюць працаваць за мяжу, з просьбай высветліць законнасць дзейнасці арганізацыі, якая аказвае ім паслугі па працаўладкаванні, а таксама разабрацца ў сітуацыі парушэння загадзя абмеркаваных з пасрэднікам або замежным наймальнікам умоваў працы.

Парушэнні тычацца парадку і тэрмінаў выплаты наймальнікамі заработнай платы, увядзення ў зман аб характары работы, умовах пражывання і харчавання, іншага.

Большасць грамадзян, якія знаходзяць работу за мяжой праз знаёмых, сяброў, сваякоў, інтэрнэт, не праверыўшы інфармацыю, не маюць легальнага статуса (дазволу на пражыванне і работу) у краіне і такім чынам жывуць і працуюць там незаконна. Пры парушэнні іх правоў яны поўнасцю безабаронныя і падвяргаюцца працоўнай эксплуатацыі.

Найбольш бяспечным спосабам выезду на работу за мяжу з’яўляецца выезд пры садзейнічанні ліцэнзіятаў – юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію), на права вядзення дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем за межамі Рэспублікі Беларусь.

Аднак памятайце, што ў гэтым выпадку перазаключаць за мяжой дагавор з іншаземным наймальнікам забаронена. Спіс ліцэнзіятаў размяшчаецца на сайце МУС Рэспублікі Беларусь www.mvd.gov.by (грамадзянства і міграцыя – працоўная міграцыя).

Каб не стаць “жывым таварам” трэба ведаць:

– пры заключэнні працоўнага дагавора ці кантракта ўважліва вывучыце і абмяркуйце яго ўмовы, якія тычацца характару, месца, аплаты работы, тэрміну дзеяння кантракта, краіны працаўладкавання, умоваў працы, правоў і абавязкаў бакоў, умоваў пражывання, харчавання, іншых сацыяльных гарантый, падставаў для скасавання кантракта і іншага;

– абавязкова трэба мець рабочую візу (турыстычная не дае права працаваць) дзяржавы працаўладкавання (у выпадку работы ў краіне з візавым рэжымам для Беларусі), выдадзеную яе дыпламатычным прадстаўніцтвам ці консульскай установай;

– з сабой неабходна мець копіі ўсіх дакументаў на выпадак страты арыгіналаў, страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хваробы, пэўную суму грошай;

– калі ўмовы вашага знаходжання адрозніваюцца ад тых, што былі ў дагаворы, звяжыцеся з арганізацыяй, якая накіравала вас на работу. Патрабуйце неадкладнага паляпшэння ўмоваў. Калі сітуацыя не мяняецца, вы маеце права адмовіцца ад работы па дагаворы;

– перыядычна падтрымлівайце сувязь з роднымі і сябрамі, інфармуйце іх аб любых змяненнях умоваў вашага знаходжання;

– у выпадку крадзяжу дакументаў ці пры ўзнікненні праблем звяртайцеся ў пасольства ці консульства Рэспублікі Беларусь або ў паліцыю той краіны, дзе знаходзіцеся.

Працоўны дагавор павінен утрымліваць інфармацыю:

– аб тэрміне яго дзеяння, характары і месцы работы, умовах працы і яе аплаце, у тым ліку за работу ў начны, звышурочны час, выхадныя і святочныя дні;

– аб памеры прэмій, надбавак і ўтрыманняў заработнай платы;

– аб правах, абавязках, адказнасці бакоў, парадку і ўмовах скасавання ці падаўжэння працоўнага дагавора;

– аб арганізацыі пераезду, харчавання, пражывання, медыцынскага абслугоўвання;

– аб парадку аплаты шкоды, нанесенай здароўю работніка-эмігранта ў працэсе яго працоўнай дзейнасці і аб іншых сацыяльных гарантыях.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago