Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі адбылося пасяджэнне міжведамаснага савета райвыканкама па арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна.
– Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу пабудаваць у рэспубліцы дакладную і празрыстую сістэму арганізацыі харчавання ў адукацыйных установах, забяспечыць дзяцей смачнай і карыснай ежай, мінімізаваць адходы, ухіліць крадзяжы і няякасныя прадукты, даручыў навесці парадак і кантраляваць гэтыя пытанні, адзначыўшы, што яны знаходзяцца і на яго пастаянным кантролі, – акцэнтаваў увагу прысутных Вадзім Бялятка. – Нягледзячы на праведзеную ў сферы работу і станоўчыя змяненні, ёсць і недахопы, якія былі выяўлены ў ходзе кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў. Гэта неабходна выправіць, навесці парадак на харчблоках, забяспечыць якасную дзейнасць бракеражных камісій, наладзіць работу па ўтылізацыі адходаў і ўзаемадзеянне з цэнтрамі па забеспячэнні. Дырэктар установы асабіста адказвае за арганізацыю харчавання.
Вадзім Аляксандравіч падкрэсліў, што Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь перад Міністэрствам адукацыі, старшынямі абласных выканаўчых камітэтаў пастаўлена задача да 1 лютага 2026 года выпрацаваць і прадставіць комплекс мерапрыемстваў па радыкальным выпраўленні сітуацыі, прыцягваць да адказнасці тых, хто ніяк не можа зразумець, што сваімі дзеяннямі ці бяздзеяннем дыскрэдытуе пазітыўную работу, якая праводзіцца ў краіне ў галіне адукацыі.
З інфармацыяй Камітэта дзяржаўнага кантролю аб выяўленых у лістападзе-снежні 2025 года ва ўстановах адукацыі Беларусі парушэннях пры арганізацыі харчавання прысутных азнаёміла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. Канстатавала, што ёсць станоўчая дынаміка, аднак застаюцца і характэрныя парушэнні. Усе што выяўлены ў Прынёманні, былі абмеркаваны на абласной нарадзе пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Пранюка з запрашэннем адказных службаў з раёнаў. Сфера і надалей застанецца на пастаянным і пільным кантролі, маніторынгі прадоўжацца.
Аб парушэннях у арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны, выяўленых раённай камісіяй, расказала намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Умоўская. Праверкі прайшлі ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук, Раклевіцкай пачатковай, Дварэцкай сярэдняй, Круцілавіцкай базавай школах. Недахопы былі розныя: ад фактаў крадзяжу прадуктаў, неарганізацыі дыетычнага харчавання, парушэння ўмоваў захоўвання прадукцыі, няякаснай уборкі да невялікіх хібаў, якіх магло і не быць, напрыклад, парушэнне маркіроўкі нажоў, адкрытыя ўпакоўкі з прадуктамі, выкарыстанне пашкоджанага посуду. Для выпраўлення сітуацыі было вырашана штомесяц слухаць справаздачы кіраўнікоў установаў адукацыі па арганізацыі харчавання, прадоўжыць маніторынгі.
Паўдзельнічалі ў абмеркаванні галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак і дырэктар раённага цэнтра па забеспячэнні бюджэтных і іншых арганізацый Святлана Панасюк.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Вадзім Бялятка падзякаваў кіраўнікам і спецыялістам тых установаў раёна, якія працуюць без парушэнняў, выказаў спадзяванне, што работа над памылкамі будзе выканана, падкрэсліў, што станоўчыя вынікі заўжды бываюць там, дзе ёсць беражлівы і адказны гаспадарчы падыход.
У рамках пасяджэння з кіраўнікамі ўстановаў адукацыі было абмеркавана пытанне работы сістэмаў ацяплення ў перыяд маразоў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Пра тое, што яны добра знаёмы з раёнкай і выпісваюць яе дома, яшчэ з парога…
По оперативным данным, с начала купального сезона утонули 117 человек, из них 9 детей. Спасены 150 человек,…
Готовность объектов хозяйств в период уборочной кампании находится на особом контроле спасательного ведомства. Дятловские спасатели…
28 жніўня адбудзецца абласны этап VII рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2026” па Гродзенскай вобласці. У адборачных…
У Год беларускай жанчыны хочацца пазнаёміць нашых чытачоў з цудоўнай дзятлаўчанкай – Ганнай Гутыра, галоўным…
Уступная кампанія на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў Беларусі праходзіць у больш ранні тэрмін, чым асноўны…