Ягор Пікта паглыбіць веды ў тэхнапарку

Новая змена ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку стартуе 5 красавіка.

У ліку 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прыступяць да паглыбленых заняткаў, будзе і наш юны зямляк – дзевяцікласнік з Новаяльнянскай сярэдняй школы Ягор Пікта.

– Наш Ягор высокаматываваны вучань, паспяховы па ўсіх прадметах, аднак яму больш даспадобы дакладныя дысцыпліны, – характарызуе дзевяцікласніка дырэктар школы Марына Лашкоўская. – Другі год запар ён удзельнічае ў алімпіядзе па інфарматыцы за дзясяты клас і, нягледзячы на юны ўзрост, дабіваецца высокіх вынікаў.

– Я не сумняваўся ў ведах Ягора і яго здольнасці думаць лагічна, але ўсё роўна перажываў за вынікі тэсціравання, якое ён праходзіў у абласным цэнтры, каб заваяваць права займацца ў тэхнапарку, – зазначае настаўнік Валерый Нагорны. – Вельмі мала часу давалася канкурсантам на заданні: за 40 хвілін неабходна было адказаць на 40 пытанняў. Аднак на абласным адборы Ягор увайшоў у тройку лепшых. Рады, што цяпер ён зможа паглыбіць свае веды па інфарматыцы ў секцыі “Інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі”, знайсці новых сяброў, назапасіць станоўчыя ўражанні і прывезці са сталіцы цікавыя ідэі, якія, магчыма, стануць асновай для новых праектаў.

–  Перш чым трапіць на тэсціраванне ў Гродна, мы з настаўнікам інфарматыкі Валерыем Віктаравічам Нагорным падалі заяўку, якую падмацавалі маімі ранейшымі дасягненнямі, – расказвае Ягор Пікта. – А гэта – інтэлектуальная гістарычная камп’ютарная гульня “Начныя ведзьмы” пра жанчын-лётчыц часоў Вялікай Айчыннай вайны, якую мы стварылі ў тандэме з Сяргеем Орсікам, а таксама ўдзел у алімпіядзе і даследчая работа па крыпталогіі, дзе я разбіраў варыянты шыфравання ўручную.

За змену ў тэхнапарку спадзяюся даведацца шмат новага, глыбей вывучыць мову праграмавання, пабываць у музеях і тэатрах сталіцы, пазнаёміцца з паспяховымі равеснікамі. А паколькі ў далейшым мару атрымаць спецыяльнасць праграміста-кодэра, то ўпэўнены, што заняткі ў Мінску стануць для мяне першай прыступкай на шляху да будучай прафесіі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago