Да 80-годдзя Дзятлаўскага раёна. “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя Дзятлаўскага раёна.

Удзел у сустрэчы прынялі краязнаўцы, актывісты грамадскіх арганізацый, зацікаўленыя дзятлаўчане.

Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі да юбілейнай даты выставу “Родны край, ты мне мілы спрадвеку”. Фотаздымкі, змешчаныя на ёй, нагадалі, як наш раён і горад выглядалі ў розныя гады свайго існавання. Аб Дзятлаўшчыне сучаснай расказала відэастужка, якую таксама прадэманстравалі для ўдзельнікаў мерапрыемства.

Арганізатары свята нагадалі асноўныя падзеі з гісторыі роднага краю. Расказалі, што Дзятлаўскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. Аднак мірнае жыццё працягвалася нядоўга. Вялікая Айчынная вайна на дзятлаўскай зямлі пачалася абаронай пераправаў праз рэкі Нёман і Шчару. Да 30 ліпеня ўвесь раён быў акупіраваны нямецкімі войскамі. Тры доўгія гады беларускі народ знемагаў пад цяжарам фашысцкай акупацыі. На Дзятлаўшчыне была разбурана трэцяя частка доўгачасовых будынкаў, знішчаны школы, два льнозаводы, электрастанцыя, два спіртзаводы, прамкамбінат, 19 млыноў. 9 ліпеня 1944 года ворага прагналі. Дзятлаўшчына стала адраджацца, аднавіліся партыйныя арганізацыі і органы савецкай улады. Дзейнічалі 15 сельскіх і адзін пасялковы савет, на іх тэрыторыях жылі 39 тысяч 400 чалавек, было 45 вёсак. З 1954 года Дзятлаўшчына была ўключана ў склад Гродзенскай вобласці, а ў 1990 годзе гарадскому пасёлку Дзятлава прысвоены статус горада. Цяпер Дзятлаўшчына – самабытны і маляўнічы край з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі. Іх стваралі нашы землякі.

Больш падрабязна аб вядомых дзятлаўчанах расказаў краязнаўца Міхаіл Лук’янчык. Узгадаў імёны заснавальніка Дзятлаўскай бібліятэкі Уладзіміра Квяткоўскага; заснавальнікаў першага калгаса ў вёсцы Явар братоў Белых; заслужанага агранома БССР Вольгі Пакроўскай; заслужанага настаўніка БССР Аляксандра Антончыка; былога старшыні калгаса “Слава працы” Паўла Сарадоева, пры якім быў папулярны вакальна-танцавальны ансамбль “Рэчанька”, вядомы і за межамі раёна; заснавальніка Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Міхаіла Петрыкевіча; партыйных дзеячаў Сяргея Кабяка і Івана Крыжаноўскага.

Старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык прадставіла прэзентацыю аб некаторых людзях, прозвішчы якіх занесены ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна. Расказала пра Тамару Крывеня, заснавальніцу і нязменнага кіраўніка народнага музея “Дзеці ліхалецця” Новаяльнянскай сярэдняй школы; былога кіраўніка Міроўшчынскай сельгастэхнікі Леаніда Кашко; былую настаўніцу, а цяпер намесніка старшыні раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Яўгенію Савань; былога старшыню калгаса “Гвардыя” (цяпер ААТ “Граніт-Агра”) Сямёна Макарэвіча; настаўніцу матэматыкі гімназіі № 1 горада Дзятлава Ганну Урбановіч, вучань якой Ілья Угрын стаў пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы.

Пра развіццё фізкультуры і спорту на Дзятлаўшчыне, спартыўныя перамогі нашых землякоў расказаў краязнаўца і былы кіраўнік Дзятлаўскай дзіцячай спартыўнай школы Валерый Петрыкевіч.

Скончылася сустрэча на лірычнай ноце: свае вершы прысутным пачытала Алена Абрамчык.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

21 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў. Сэрца бальніцы – у надзейных жаночых руках

Напярэдадні прафесійнага свята газета “Перамога” пабывала ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі Дзятлаўскай ЦРБ, каб пазнаёміць вас, нашы…

9 часов ago

Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам –  Днём медыцынскіх работнікаў! Цяпер медыцына…

10 часов ago

Фестываль “Тата, мама, я – футбольная сям’я” пашырыў геаграфію

Сёлета ўдзельнікамі гэтага сямейна-спартыўнага свята на Дзятлаўшчыне стала 51 сям’я з Дзятлава і раёна, Шчучына,…

19 часов ago

Прайшлі практычныя заняткі па стральбе

У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна ў рамках мабілізацыйных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці…

21 час ago

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

2 дня ago