Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў гімназіі № 1 горада Дзятлава пры падтрымцы Дзятлаўскага раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду прайшоў першы этап канцэпт-ініцыятывы “Я ведаю! Я памятаю! Я ганаруся!” пад назвай “Патрыятычны марафон “Памяць пакаленняў”.
У рамках мерапрыемства гімназісты сумесна з бацькамі падрыхтавалі матэрыялы па дзвюх намінацыях: фотакалаж “Памяць пакаленняў” і відэатрэлер “Сямейная рэліквія”. Марафон стаў сапраўдным святам памяці і сямейных каштоўнасцяў. Гімназісты не толькі прадэманстравалі свае творчыя здольнасці, але і праявілі глыбокую павагу да гісторыі сваёй сям’і і краіны.
Пераможцы былі аб’яўлены ў кожнай намінацыі. Лізавета Дорда, Дар’я Гуговіч, Станіслаў і Уладзіслаў Сіняк, Ангеліна Ванчук узнагароджаны дыпломамі гран-пры. Работы Міхаіла Панкевіча, Міхаіла Свіба , Міланы Сербін і Аляксандра Сербіна, Дзмітрыя Урбановіча, Паліны Касіла, Максіма Шыторлі, Міраславы Добыш, Аляксея Данільчыка, Ганны Сіневіч, Маргарыты Дораш, Цімура Сушы ўзнагароджаны дыпломамі I, II і III ступеняў.
Марына СЕРБІН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #образование
Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…
Настаўнік – слова светлае, як дзень,Як промень сонца ранішняй парою,Саюзнік, самы лепшы сябар твой,Нягоды ўсе…
В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…
У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…
Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…
Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…