20 лютага прайшло пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў пры райвыканкаме пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі.
На павестцы дня значылася некалькі пытанняў: разгляд прадстаўлення пракуратуры Дзятлаўскага раёна “Аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб ахове працы”; падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і і прафілактыкі вытворчага траўматызму за 2025 год; стан умоваў працы работнікаў на прамысловых прадпрыемствах; эфектыўнасць функцыянавання сістэмы кіравання аховай працы ў Дзятлаўскім раёне ў мінулым годзе, прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне вытворчага траўматызму ў 2026 годзе.
Вадзім Бялятка агучыў прадстаўленне пракуратуры, кіраўнікі арганізацый раёна, дзе былі дапушчаны няшчасныя выпадкі на рабочым месцы, далі тлумачэнні. Разам з членамі камісіі яны абмеркавалі, якія меры неабхода прымаць для выпраўлення сітуацыі.
Па выніках раённага агляду-конкурсу, на які паступіла 35 заявак ад арганізацый і прадпрыемстваў раёна, былі вызначаны пераможцы ў наступных намінацыях: сярод арганізацый невытворчай сферы лепшым прызнаны калектыў Дзятлаўскага раённага цэнтра па забеспячэнні бюджэтных і іншых арганізацый (262,5 бала). З ліку арганізацый вытворчай сферы колькасцю работнікаў да 100 чалавек – ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” (271 бал), з колькасцю работнікаў ад 101 да 200 – ТАА “РоданАграПол” (137,3 бала), ад 201 чалавека – ААТ “Граніт-Агра” (250 балаў).
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…