Выстава “Праекты ў асобах”

Шчыра запрашаем 18 верасня ў Шчучын на ўрачыстае адкрыццё чацвёртага сезона фотавыставы “Праекты ў асобах”, якая распавядае аб праектах, што рэалізуюцца пры падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

З 2015 года “Праекты ў асобах” пабывала ў 31 буйным і малым гарадах Беларусі, прадставіла 58 праектаў, яе героямі сталі грамадскія дзеячы і прадстаўнікі мясцовых уладаў, супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў, настаўнікі, студэнты, школьнікі, вучоныя, інжынеры, фермеры − усяго 58 персанальных гісторый.

Канцэпт выставы ставіць на мэце праз асобу героя падаць праект, які змяніў жыццё людзей да лепшага. Інфаграфіка таксама грае важную ролю, наглядна прадстаўляючы механізм і важныя характарыстыкі кожнага з праектаў.

Тэматыка новага сезона − зялёная эканоміка, развіццё сельскіх тэрыторый, адукацыя, турызм, культура, бізнес, інклюзіўныя практыкі. Адным з прадстаўленых праектаў з’яўляецца праект “Павестка-50” Правы людзей з інваліднасцю: павестка для Беларусі”, мэта якога сфармаваць стратэгічныя дакументы, якія дазваляюць людзям зразумець сутнасць і важнасць Канвенцыі аб правах інвалідаў, актыўна далучаць да гэтага працэсу мясцовых жыхароў, аб’яднаць людзей з розных рэгіёнаў для абмену досведам і ўзаемападтрымкі, спрыяючы такім чынам распрацоўцы нацыянальнай палітыкі ў галіне інваліднасці.

Выстава будзе працаваць у Шчучыне да 30 верасня, наступны горад – Гродна, які ўжо другі раз сустракае фотавыставу. Потым “Праекты ў асобах” пабачаць жыхары і госці Брэста, Гомеля, Магілёва і Віцебска.

Праграма адкрыцця выставы “Праекты ў асобах”

18 верасня, Шчучын, Гарадскі сквер (каля плошчы Свабоды).

Для мінскіх журналістаў:

11.40 – збор каля дома-музея РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А, г. Мінск)

11.50 − выезд з Мінска

11.50–15.20 – трансфер Мінск-Шчучын

15.20–16.25 – экскурсія па Шчучыне з наведваннем Палаца Друцкіх-Любецкіх

16.25–17.15 – абед (кафэ “Залаты бераг”, вул. Леніна, 43/1)

17.15–17.25 – рэгістрацыя рэгіянальных СМІ

17.30 – пачатак урачыстай цырымоніі адкрыцця выставы

17.30–17.35 – прывітальнае слова прадстаўніка Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта (удакладняецца);

17.35–17.40 – выступ Наталлi Стасевіч, каардынатара праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь;

17.40–17.45 − выступ Анжэліны Шпакоўскай, загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна” (праект “Павестка-50” Правы людзей з інваліднасцю: павестка для Беларусі”);

17.45–17.50 − выступ Аляксандра Аўдзевіча, кіраўніка Лідскай міжраённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» (праект “Вучыцца, каб дзейнічаць”, г.Ліда)

17.50–18.00 − брыфінг для журналістаў

18.00–21.30 – трансфер Шчучын-Мінск

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

2 часа ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

3 часа ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

3 часа ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

3 часа ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

3 часа ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

3 часа ago