Спецыялізаваная міжнародная выстаўка “ЭКСПА-2017” пройдзе з 10 чэрвеня па 10 верасня ў Казахстане. Чакаецца, што мерапрыемства наведаюць ад 2,5 да 5 млн чалавек не толькі з краін СНД, але і далёкага замежжа. У якасці ўдзельнікаў заявілася 112 краін, 8 міжнародных арганізацый і больш за 70 дзяржаўных і прыватных кампаній. Беларусь удзельнічае ў “ЭКСПА-2017” у Астане. У выставачным павільёне нашай краіны будуць размешчаны экспанаты, якія падкрэсліваюць дасягненні беларускай прамысловасці ў сферы энергазберагальных тэхналогій.


