Выхаванне – з любоўю і дысцыплінай

У любы сезон года, нягледзячы на канікулы, дашкольныя навучальныя ўстановы прымаюць сваіх маленькіх наведвальнікаў.

У яслях-садзе № 1 горада Дзятлава іх выхаваннем і развіццём займаюцца як вопытныя таленавітыя педагогі, так і маладыя спецыялісты, якія гарманічна ўвайшлі ў калектыў установы і добра зарэкамендавалі сябе. Сярод іх – ураджэнка Ваўкавыска, выхавальніца Ірына Нагорная.

– Ірына Васільеўна, як даўно працуеце на Дзятлаўшчыне? Якія ўражанні?

– Чатырнаццатага жніўня будзе год. Прыехала сюды пасля заканчэння Ваўкавыскага педагагічнага каледжа. Прыемна, што з першых крокаў у прафесіі “шэфства” нада мной узялі старэйшыя калегі – выхавальнікі Святлана Дубека і Людміла Станкевіч, якія падтрымлівалі і падказвалі. Самае складанае напачатку было напісанне планаў адукацыйнага працэсу, але паступова разабралася і з гэтым. З дзеткамі – адразу проста: мы вельмі хутка прывыклі адзін да аднаго. Дзеці любяць маладых педагогаў.

– Што падабаецца больш за ўсё ў працы?

– Самі дзеці з іх непасрэднасцю, адкрытасцю, яскравымі эмоцыямі. Стараюся многаму навучыць сваіх выхаванцаў і шчыра радуюся іх поспехам.

– Што важней для выхавальніка: любоў або дысцыпліна?

– Самае важнае – любоў да дзяцей, яны гэта адчуваюць і адклікаюцца. Аднак, і без дысцыпліны нам нікуды: у дашкольнай навучальнай установе дзеці рыхтуюцца да далейшага жыцця ў соцыуме, вучацца паважаць іншых, прытрымлівацца правілаў грамадства і заставацца шчырымі, сумленнымі.

– Ці падабаецца вам Дзятлава?

– Маленькі ціхі гарадок, пасля роднага Ваўкавыска крыху непрывычна. Тут жыву ў арэндаваным доме недалёка ад работы. Да таго ж, у дзіцячым садку вельмі падтрымлівае працоўны калектыў.

– Дзе бачыце сваю будучыню?

– Адназначна – у дашкольнай педагогіцы. Аднак, хацелася б у большым горадзе. Каб стаць на крок бліжэй да мары, буду сёлета паступаць у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па сваёй спецыяльнасці. Хачу падзякаваць сваім калегам за тое, што падтрымалі маю ўпэўненасць у выбары прафесіі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

11 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

11 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

11 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

13 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

13 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

14 часов ago