Актывізацыя пазакласнай дзейнасці па працоўнаму навучанню абуджае і падтрымлівае ў вучняў не толькі цікавасць да прадмета, але і жаданне займацца дадаткова.
Адной з форм пазакласнай работы па прадмеце з’яуляецца тыдзень працоўнага навучання.
Правядзенне школьных прадметных тыдняў у многіх стала традыцыяй. Хочацца прапанаваць калегам свой вопыт правядзення тыдня працоўнага навучання ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе.
Тыдзень працы прайшоў пад дэвізам “Праца – справа гонару, будзь у працы на першым месцы”.
У час правядзення тыдня прайшлі адкрытыя ўрокі, майстар – класы, дзе вучні паказалі свае веды па прадмеце, а настаўнікі працы прадэманстравалі сваё майстэрства і талент. Усе мерапрыемствы былі падзелены на катэгорыі: агульныя (усе жадаючыя), класныя (удзельнікі класа або каманды), пазнавальныя і забаўляльныя (праводзіліся на перапынках). Змест усіх мерапрыемстваў адпавядаў праграмнаму матэрыялу. Пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў улічваліся ўзроставыя асаблівасці вучняў.
Сваю выставу пад назвай “Кожны вучань і бацька па — свойму здольныя” зрабілі вучні 5-11 класаў. Уся выстава была эстэтычна упрыгожана і прадстаўлена ў двух напрамках: “Нам засталася спадчына” і “Дары восені ў беларускім кошыку”.
Адным з агульных мерапрыемстваў, якія праходзілі ў шосты школьны дзень, была акцыя: «Чысты лес». Яе сумесна з леснікамі Казлоўшчынскага лясніцтва правялі навучэнцы 8, 10 класаў. Яны ачысцілі ад смецця частку ляснога масіву і дарожных ўзбочын. Усё сабранае было ўтылізавана. Вучні іншых класаў прынялі ўдзел у акцыі «Школа-тэрыторыя чысціні» ( 5-11 класы). Тэрыторыя школы была прыбраная ад лістоты і смецця. Вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў зборы другаснай сыравіны.
На працягу ўсяго тыдня праходзілі класныя мерапрыемствы для 6-7 класаў: «Знаўцы працоўнага навучання», конкурсы «Лепшая швачка» і «Лепшы сталяр» для 9 класаў, выпуск калажоў і газет «Беларуская культура» і конкурс на лепшы рэцэпт прыгатавання беларускай стравы для 5-11 класаў. У конкурснай праграме «Знаўцы працоўнага навучання» прынялі ўдзел 2 каманды (з кожнага класа па 6 вучняў). Самымі актыўнымі і ўважлівымі былі вучні 7-ых класаў. Яны паказалі свае веды і майстэрства па прадмеце. У конкурсах “Лепшая швачка” і “ Лепшы сталяр “, якія праводзіліся для вучняў 9 класаў, пераможцамі сталі Аксана Сербін і Ілья Дубовік . Заданні былі не складанымі і цікавымі. Большая ўвага адводзілася выкананню практычнай часткі. Вучні 9 і 11 класаў паказалі майстар-клас па завязванню мужчынскіх гальштукаў і жаночых шалікаў. Усе жадаючыя прынялі ўдзел у гэтым майстар-класе.
Цімураўскія і валанцёрскія атрады школы правялі акцыю “Добразычлівае сэрца” (аказалі дапамогу ветэранам, адзінокім пажылым людзям).
Падводзячы вынікі мінулага тыдня, можна адзначыць, што ўсе мерапрыемствы, якія былі праведзены ў гэты час, спрыялі актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, развівалі ў дзяцей цікавасць да прадмета працоўнага навучання. Правядзенне прадметнага тыдня суправаджалася разнастайнай нагляднай інфармацыяй. Пастаўленыя задачы ў ходзе правядзення тыдня рэалізаваны цалкам.
Рамуальда ДОБЫШ,
настаўніца абслуговай працы Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…