Таццяна Нікіпорчык, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў:

– Сёння я галасавала як грамадзянін Рэспублікі Беларусь і як раней абраны дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. У свой час народ зрабіў выбар у дачыненні да мяне, значыць і я павінна ва ўсім пацвярджаць свой статус даверу людзей у прыняцці рашэнняў. Мой удзел у датэрміновым галасаванні, перш за ўсё, з’яўляецца прыкладам таго, што я не абыякавая да лёсу нашага народа і нашай краіны, што няма месца роздумам. Выбар зроблены і без усялякіх сумненняў. Я аддаю голас за будучыню нашай краіны, згуртаванасць людзей, здаровае развіццё грамадства.

Магчымасць выбару даецца грамадзянам не так часта, і таму яе трэба выкарыстоўваць з поўным пачуццём адказнасці, каб зрабіць свой пасільны ўклад у працэсе вызначэння шляху, па якім пойдзе дзяржава ў будучай пяцігодцы.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

Похожие публикации