Выбары-2025. Выбары Прэзідэнта патрэбныя, каб быў мір

Другі дзень на Дзятлаўшчыне працуюць ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі. Чарговы пікет, арганізаваны раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь”, прайшоў у гарпасёлку Наваельня.

Ён быў адметны актыўнасцю пасялкоўцаў і прыўзнятым настроем, якому паспрыяў выхадны дзень. Былі тыя, хто мэтанакіравана прыйшоў паставіць подпіс за вылучэнне пэўнага кандыдата, і тыя, хто выйшаў у цэнтр па сваіх справах і разам з тым праявіў грамадзянскую актыўнасць.

Галоўнае, што патрабавалася ад грамадзяніна, які вырашыў аддаць подпіс у падтрымку вылучэння кандыдата, – мець з сабой пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

– Некаторыя, хто забыўся пра гэта, вяртаюцца дадому па дакументы або тэлефануюць блізкім, каб іх прывезлі. Пакуль пераважна прыходзяць людзі ва ўзросце, але ёсць і моладзь, – распавялі прадстаўнікі ініцыятыўнай групы.

Для новаяльнянцаў такое мерапрыемства – нагода не толькі праявіць грамадзянскую актыўнасць, але і сустрэцца, пагутарыць, паслухаць добрыя песні ў выкананні работнікаў Новаяльнянскага дома культуры. Расказалі, з якім настроем прыйшлі на пікет.

Таццяна Шалесная:

– Працую ў мясцовым выканкаме, таму добра знаёмая з этапамі электаральнай кампаніі. Прыйшла ў выхадны падтрымаць подпісам свайго кандыдата, каб не адрываць на гэта ўвагу ў час работы. Мы з мужам заўсёды ходзім на выбары, дачка жыве ў Гродне і галасуе там. Упэўнена, што выбары Прэзідэнта – самая галоўная палітычная падзея, таму удзельнічаць у іх важна для кожнага грамадзяніна.

Іван Грыб:

– Лічу, што выбарчую актыўнасць трэба праяўляць кожнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, неабходна мець сваю жыццёвую пазіцыю. Я думаю, што мы выберам самага дастойнага, які будзе абараняць наш суверэнітэт, нашу дзяржаву, народ. Я, як пенсіянер, моцна адчуваю падтрымку дзяржавы: паднімаецца памер пенсій, нядаўна для людзей быў прыняты добры закон аб сумяшчэнні работы з пенсіяй, мы маем магчымасць на бясплатнае якаснае медыцынскае абслугоўванне. Хочацца, каб ужо хутчэй прывялі ў парадак нашу бальніцу ў Наваельні, і будзе ўсё выдатна.

Тамара Жэгалік:

– Выбары Прэзідэнта патрэбныя нам усім, каб мір быў у краіне, каб дзеці працавалі і былі ўпэўненыя ў заўтрашнім дні, каб унукі вучыліся і ўсё ў нас было добра. У выбарах удзельнічаем заўсёды. Сёння, як даведалася ад знаёмых, што ў цэнтры праходзіць пікет за майго кандыдата, адразу ўзяла дакументы і пайшла падпісвацца. 

***********************************************************

Нагадаем, этап выбарчай кампаніі па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі стартаваў у краіне 7 лістапада. Ініцыятыўным групам неабходна сабраць не менш як 100 тысяч подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Збор подпісаў праходзіць у форме пікетавання ў месцах, не забароненых рашэннем раённага выканаўчага камітэта. Ажыццяўляць збор подпісаў могуць толькі члены ініцыятыўнай групы на пікетах, а таксама па месцы жыхарства, работы (службы) выбаршчыкаў. Член ініцыятыўнай групы павінен мець пры сабе адпаведнае пасведчанне і дакумент з фотаздымкам, які пацвярджае яго асобу. У падпісным лісце павінны быць подпісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, горада. Выбаршчыку неабходна самому паставіць дату і распісацца. Ён мае права паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты, але толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа кандыдатуры. Збор подпісаў прадоўжыцца да 6 снежня ўключна. Любая агітацыя ў гэты час забаронена.

З 7 па 21 снежня ЦВК будзе прымаць дакументы для рэгістрацыі кандыдатаў. З 22 па 31 снежня адбудзецца рэгістрацыя. Перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў пройдуць з 1 па 25 студзеня 2025 года, датэрмінова прагаласаваць можна будзе з 21 па 25 студзеня. Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

1 час ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

1 час ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago