У Беларусі ўсё менш часу застаецца да выбараў Прэзідэнта.
Да важнай палітычнай падзеі рыхтуюцца кандыдаты, у якіх пачаўся перыяд перадвыбарнай агітацыі, радавыя грамадзяне, якія будуць знаёміцца з іх выступленнямі і праграмамі. Не менш адказны час цяпер і ў выбарчых камісій, якім належыць зрабіць усё, каб воля народа была выказана і выбары прайшлі ў спакойным рэжыме. Для гэтага трэба ведаць усе нюансы заканадаўства і быць гатовымі да розных сітуацый.
Менавіта на гэта быў скіраваны трэнінг, які правялі ў райвыканкаме 3 студзеня для членаў участковых выбарчых камісій раёна.
На навучальным мерапрыемстве разгледзелі пытанні аб забеспячэнні грамадскага правапарадку, усіх этапах работы камісій. Члены выбарчых камісій атрымалі тлумачэнні па нормах выбарчага заканадаўства, правільнасці выканання выбарчых працэдур. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь павінны адбыцца на належным узроўні, таму важна ведаць усе дробязі, каб грамадзяне адчувалі сябе камфортна як у перыяд датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень галасавання – 26 студзеня.
У час трэнінгу мадэлявалі сітуацыі, а прысутным належала патлумачыць, як будуць паводзіць сябе ў кожным канкрэтным выпадку. Уся гэта вучоба, нібыта “пазлы”, якія ў поўным аб’ёме складаюць працоўныя будні ўчастковых выбарчых камісій. Трэнінг дапамагае вырашаць шмат пытанняў, якія пры ўзнікненні ў час папярэдняга галасавання або ў асноўны яго дзень ужо не будуць здавацца такімі складанымі ці непрадбачанымі.
Членам камісій паабяцалі, што гэта не апошняя падобная сустрэча.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga