У рамках міжведамаснай рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Разам за здаровую будучыню” гасцей сустракалі выхаванцы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

З цікавай гульнявой праграмай да іх завітаў герой вядомай казкі – Бураціна, ролю якога выканала педагог-арганізатар Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, яна ж старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка.

Вясёлы гарэза запрасіў дзятву ажыццявіць падарожжа на паветраным шары па розных гульнях. Вандроўка пачалася з размінкі, зарадкі і практыкавання “Як жывеш?”. Наступнымі “прыпынкамі” падарожнікаў сталі гульні “Памочнікі МНС”, “Вожыкі”, “Чароўны капялюшык” і іншыя, дзеці танцавалі, разгадвалі вершаваныя загадкі, а напрыканцы цёпла развіталіся са сваім госцем, паабяцаўшы яму заставацца такімі ж вясёлымі і берагчы сваё здароўе.

Ірына СТЫРНІК

Фота прадастаўлена арганізатарамі сустрэчы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации