У лістападзе і пачатку снежня Дзятлаўскі раённы савет грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” правёў раённыя этапы Рэспубліканскіх інтэлектуальна-забаўляльных гульняў “Вялікая акцябрацкая гульня” і “Вялікая піянерская гульня”.
Іспыты ладзіліся ў анлайн- і афлайн-фарматах. Удзел у іх прынялі больш за 128 членаў ГА “БРПА” нашага раёна.



Дзеці адказвалі на пытанні шасці тураў гульні і рызык-тура. Мерапрыемствы праходзілі ў цёплай і нязмушанай атмасферы, дзе кожны змог праявіць свае веды, кемлівасць, логіку і навыкі каманднай работы.


На абласным этапе гульняў Дзятлаўскі раён будуць прадстаўляць каманда акцябрат “Чэмпіёны” піянерскай дружыны імя В. В. Адамчыка Круцілавіцкай сярэдняй школы і каманда піянераў “СуперДзеці” піянерскай дружыны імя Героя Савецкага Саюза П. Г. Пятрова Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна.



Ірына МІШЧАНКА,
старшыня раённага савета ГА “БРПА”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga