У Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў чарговы Адзіны дзень інфармавання “Школа актыўнага грамадзяніна”.
Яго тэма – “Беларусь сёння: зберагаючы і памнажаючы традыцыі”. Навучэнцы 10 класа падрыхтавалі прэзентацыю па чатырох блоках і цікавыя пытанні для запрошанай асобы, якой на гэты раз была Ганна Жых, старшыня Данілавіцкага сельвыканкама. Ганна Мікалаеўна расказала пра сябе і змястоўна адказала на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Найбольшую актыўнасць у дыялогу праявілі Дыяна Крамянеўская, Дзмітрый Лабейка.
Свет уратуе дабрыня
Рабіць добрыя справы неабходна заўсёды – у гэтым упэўнены цімураўцы 5 класа нашай установы Мікіта Банцэвіч, Мацвей Хоміч, Даша Сёмуха, Ангеліна Сёмуха, Павел Болтач. Пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Святланы Кобзевай яны дапамагаюць адзінокім людзям. Зусім нядаўна з радасцю сустракалі юных цімураўцаў Леанід Мікалаевіч Церахаў і Яніна Лявонаўна Радзевіч. Дзеці пачысцілі ад снегу іх падворкі, прынеслі ў хату вады і нанасілі дроваў.
Прафесія, якой служыш
Навучэнцы 9 класа рыхтуюцца да выбару будучай спецыяльнасці і ўжо на працягу некалькіх гадоў ладзяць сустрэчы з людзьмі розных прафесій. Не стаў выключэннем і гэты навучальны год. Нядаўна ў школу завітала малады спецыяліст ААТ “Граніт-Агра” бухгалтар Юлія Сінько. З цікавасцю слухалі вучні аповед Юліі аб гадах навучання ў Гродзенскім аграрным універсітэце, аб рабоце ў калектыве гаспадаркі, аб адказнасці бухгалтара за сваю справу і аб тым, як наогул важна любіць выбраную прафесію, каб кожны дзень з задавальненнем хадзіць на работу.
Вераніка АДАМЧЫК,
навучэнка 10 класа Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…