Вучоныя з 10 краін збяруцца ў Полацку на канферэнцыю да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў: да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання» пройдзе ў Полацку 24-25 мая, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У рабоце форуму прымуць удзел вучоныя акадэмій навук, буйных вышэйшых навучальных устаноў, музеяў, архіваў, бібліятэк Беларусі, Балгарыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Узбекістана, Украіны, Францыі, Чэхіі. Плануецца разгледзець шырокі спектр пытанняў, звязаных з развіццём кніжнай культуры, традыцыямі пісьменства, тэкставай камунікацыяй, гісторыяй кніжных і рукапісных збораў, бытаваннем рэдкіх выданняў і г.д. Прадметам абмеркавання на семінары «Францыск Скарына — асоба, дзейнасць, спадчына, сучасныя вобразы» стануць новыя даныя, якія датычацца жыцця і творчасці выдатнага асветніка, гістарычнай памяці пра яго.

Таксама адбудзецца адкрыццё выстаўкі, падрыхтаванай Бібліятэкай імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Канферэнцыя пройдзе пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук. Арганізатарамі форуму, прысвечанага знамянальнай даце, выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Расійская акадэмія навук, Літоўская акадэмія навук і Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.

Крыніца

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

16 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

18 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

19 часов ago