Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Сёння ў Астравецкім раёне завяршылася вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі.

Завяршэнне вучэння пракаменціраваў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка. “На гэтым планавым вучэнні МНС і іншыя ведамствы паказалі абсалютна поўную гатоўнасць да таго, што толькі тэарэтычна можа здарыцца. Але мы павінны быць гатовы да ўсякіх нечаканасцей. Усе наглядальнікі і ўдзельнікі вучэнняў, госці адзначылі высокі ўзровень гатоўнасці да ліквідацыі надзвычайных сітуацый”, – сказаў віцэ-прэм’ер.

“Мы сур’ёзна рыхтуемся да пуску АЭС. У канцы 2019 года запланаваны пуск першага энергаблока, а ў 2020-м – другога, – нагадаў Уладзімір Сямашка. – І на гэтых вучэннях мы паказалі, што гатовы па ўсіх напрамках. Мы паказалі, што спецыялісты – выпускнікі нашых ВНУ, запрошаныя іншыя спецыялісты, з вопытам работы на станцыі – усе гатовы да дзеянняў у рэальных умовах, яны адпрацоўваюць штатныя і няштатныя сітуацыі”.

Як адзначаюць у МНС, разглядаўся самы неверагодны характар надзвычайнай сітуацыі – з выхадам радыеактыўнага асяроддзя за межы станцыі. Паводле задумы вучэння, на блоку атамнай электрастанцыі здарылася цяжкая аварыя, звязаная з разбурэннем корпуса рэактара і паступленнем радыеактыўнага асяроддзя ў атмасферу.

Вучэнне па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі праходзіла ў Беларусі 18-19 кастрычніка. Яно праводзілася ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі. Згодна з імі, дзяржавы, што ўводзяць у эксплуатацыю вялікія аб’екты ядзернай энергетыкі, павінны правесці серыю адпаведных трэніровак. Мэта вучэння – праверка гатоўнасці сістэмы аператыўнага рэагавання, якая важна ў тым ліку і ў працэсе распрацоўкі аварыйных планаў дзеянняў за межамі прамысловай пляцоўкі АЭС. Удзельнікі – прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі дзяржаў АДКБ і СНД. Для адпрацоўкі ўводных прыцягваліся сілы МНС, МУС, Мінабароны, Міністэрства аховы здароўя, Мінэнерга Беларусі і МНС Расіі.

БелТА

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации