Летняя пара – гэта вясёлы і бестурботны час для дзяцей, які трэба бавіць з карысцю.

З надыходам канікул Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання праводзіць работу па арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў.

У бібліятэцы ладзілася свята «Хай дзяцінства звонкае смяецца», у час якога юныя чытачы здзейснілі займальнае падарожжа па маляўнічай кніжнай выставе «Лета на планеце чытачоў», на якой прадстаўлены кнігі вядомых пісьменнікаў пра лета, прыгоды, таямніцы прыроды. Юныя наведвальнікі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе загадак, гульнёвай праграме, казачнай віктарыне. У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг. Дварэц айцец Сергій, які пажадаў дзецям правесці летнія канікулы займальна і цікава. Потым увазе быў прадстаўлены фільм аб узаемаадносінах у сям’і і павазе да старэйшых.

Акрамя гэтага, у бібліятэцы прайшоў экалагічны калейдаскоп «Гэта зямля твая і мая», а ў жніўні юных чытачоў чакае бібліятэка пад сонцам «Мы девочки и мальчики как солнечные зайчики». У рамках гэтага мерапрыемства будзе аформлена літаратурная пляцоўка «Востраў Чыталія на планеце Лета». Дзяцей чакаюць гульнёвыя праграмы, віктарыны, гучныя чытанні пра цудоўную пару года – лета.

«Краявіды малой радзімы» – пад такой назвай пройдзе фотаконкурс прысвечаны Году малой радзімы. Спадзяюся, што ўсе, хто наведаў бібліятэку, яшчэ не раз прыйдзе сюды, бо наперадзе шмат новага і цікавага, а сустрэча з добрай кнігай – гэта заўсёды свята.

Алена Казлова,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання

Похожие публикации