Вопыт – раённы, анлайн-панарама – рэспубліканская

На базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшла рэспубліканская анлайн-панарама.

На адной віртуальнай пляцоўцы адукацыйны форум сабраў метадыстаў інстытутаў развіцця адукацыі, раённых і гарадскіх вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць дзейнасць педагогаў-псіхолагаў, а таксама педагагічных работнікаў, якія з’яўляюцца кіраўнікамі гарадскіх і раённых метадычных фарміраванняў педагогаў-псіхолагаў па тэме: “Эфектыўны вопыт метадычнай работы з педагогамі-псіхолагамі ўстановаў адукацыі Рэспублікі Беларусь”.

Гродзенскую вобласць на мерапрыемстве прадставіла намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Кацярына Ляўкевіч. Яна падзялілася вопытам узаемадзеяння спецыялістаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і ўстановаў адукацыі па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім. Увагу акцэнтавала на тым, што ў раёне сфарміравана пэўная сістэма работы метадычнага суправаджэння педагагічных работнікаў усіх установаў адукацыі, асаблівая падтрымка ў метадычным плане надаецца маладым і нядаўна прызначаным спецыялістам сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных службаў. Расказала, што з 2021-2022 навучальнага года сацыяльна-педагагічны цэнтр удзельнічае ў рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі праграмна-метадычнага забеспячэння арганізацыі псіхалагічнай дапамогі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”. Выпрацаваны адзіныя падыходы па аказанні такой дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаны характар узаемадзеяння з педагагічнымі калектывамі.

Спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых формаў і метадаў, скіраваных на ўдасканаленне сістэмы работы і павышэнне даступнасці атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім.

Ала ЖЭГАЛІК,
дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

8 минут ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

10 минут ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago