Вольны час падлетка. Што трэба памятаць?

У рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Падлетак”, якое праходзіць у раёне з 20 па 25 кастрычніка, у гімназіі № 1 горада Дзятлава ладзілася тэматычная дыялогавая пляцоўка.

Навучэнцы 8-11 класаў і педагогі сустрэліся са спецыялістамі адказных службаў Дзятлаўшчыны, каб абмеркаваць пытанні, звязаныя з карыснай занятасцю непаўналетніх, прафілактыкай правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі і небяспечнымі наступствамі дрэнных звычак.

У якасці экспертаў на сустрэчы выступілі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч, доктар-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Барыс Отчык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Гасцей павітала дырэктар гімназіі Наталля Клімец. Яна зазначыла, што акрэсленае кола праблем не губляе сваёй актуальнасці, а таму будзе цікава пачуць меркаванні як экспертаў, так і саміх вучняў.

Віктар Петрукевіч засяродзіў увагу прысутных на лічбах раённай статыстыкі ў сферы правапарушэнняў сярод непаўналетніх, прывёў прыклады з праваахоўнай практыкі, расказаў, фігурантамі якіх злачынстваў у папулярнай у моладзевым асяроддзі сферы высокіх тэхналогій найчасцей становяцца непаўналетнія, нагадаў правілы паводзінаў у сацыяльных сетках і месенджарах. Закрануў і не менш важную праблему – барацьбу з распаўсюджваннем наркотыкаў. Больш дэталёва разабрацца, як гэта бывае ў рэчаіснасці, прысутным дапамог відэаролік аб падлетках, якія асуджаны да пазбаўлення волі па “наркатычных” артыкулах. Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх падкрэсліў, што за падобныя злачынствы беларускім заканадаўствам прадугледжана сур’ёзная адказнасць – да 25 гадоў пазбаўлення волі, якая надыходзіць ужо з 14-гадовага ўзросту. Таксама Віктар Петрукевіч расказаў, як наркадылеры праз інтэрнэт уцягваюць дзяцей у незаконнае распаўсюджванне псіхатропаў шляхам так званых “закладак”, абяцаючы вялікія грошы, але вынік падобнага “супрацоўніцтва” – дарога за краты.

Чым небяспечны наркотыкі, алкаголь, тытунь і папулярныя апошнім часам вэйпы для чалавечага арганізма, падрабязна расказаў Барыс Отчык. Доктар-нарколаг падкрэсліў, што любую залежнасць лягчэй папярэдзіць, чым пасля ад яе пазбавіцца.

З варыянтамі працаўладкавання старшакласнікаў у нашым раёне ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі пазнаёміла моладзевы лідар Кацярына Хілімончык, узгадала і іншыя формы карыснага баўлення вольнага часу.

Навучэнцы змаглі задаць гасцям хвалюючыя пытанні, выказаць свае думкі па агучаных тэмах, напрыканцы яны падзякавалі экспертам за змястоўную размову.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Віктарам ПЕТРУКЕВІЧАМ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

23 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

23 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

24 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago