Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Паспяховае Казлоўшчынскае лясніцтва — гэта восем тысяч гектараў лясных угоддзяў на тэрыторыі двух адміністрацыйных раёнаў (Дзятлаўскага і Слонімскага) і амаль тры дзясяткі работнікаў, адданых сваёй справе.

IMG_ 027

Іх кіраўнік — ляснічы Аляксей Уладзіміравіч Дубовік — расказвае, што вынікова працаваць калектыву дапамагае натхненне і любоў да прафесіі:
— У лясной гаспадарцы я ўжо 18 гадоў, 15 з іх — на пасадзе ляснічага Казлоўшчынскага лясніцтва, магу з упэўненасцю сказаць, што ў нашай галіне застаюцца толькі тыя, хто сапраўды любіць прыроду. Нашы асноўныя задачы — вырошчванне лесу, яго догляд, нарыхтоўка спелай драўніны. Стараемся вырасціць якасны матэрыял з мінімальнымі стратамі і максімальнымі даходамі. Дзеля гэтага штогод аднаўляем рэсурсы — садзім да 40 гектараў дрэўцаў. У нашым лясніцтве гэта пераважна сасна. Часта выкарыстоўваем землі, неспрыяльныя для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Апошнія пяць гадоў садзіць лес нам дапамагаюць вучні Казлоўшчынскай і Навасёлкаўскай школаў, з якімі цесна супрацоўнічаем. Пакуль лес расце, праводзім высечкі догляду — гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў, якія дазваляюць дасягнуць жаданага выніку да ўзросту спеласці дрэваў. Ад якасці нашай паўсядзённай работы напрамую залежыць, якім будзе лес будучыні.
Сочым і за тым, каб лясы заставаліся чыстымі ад бытавога смецця, якое выкідваюць несумленныя людзі. Апошнім часам у гэтай справе вельмі дапамагаюць фотапасткі. Калі чалавек чытае таблічку з надпісам “вядзецца відэаназіранне”, ён становіцца больш абачлівым і не шкодзіць прыродзе.

IMG_ 012

IMG_ 014

IMG_ 016

IMG_ 021

IMG_ 023
Таксама на базе Казлоўшчынскага лясніцтва ёсць дзве цяпліцы для саджанцаў. У адной з іх мы правялі сяўбу насення елкі — плануем вырасціць звыш 50 тысяч саджанцаў. Там жа растуць 3,5 тысчячы саджанцаў вольхі. Гэты пасадачны матэрыял вырошчваем для ўласных патрэбаў — будучай лесапасадкі.
У другой цяпліцы зачаранкавана звыш 17 тысяч саджанцаў розных відаў дэкаратыўных дрэўцаў і кустоў. Ёсць пляцоўка для дарошчвання гэтых саджанцаў: іх перасаджваем у пакеты, выносім надвор. Дэкаратыўны пасадачны матэрыял рэалізоўваем насельніцтву і арганізацыям. У нас памяркоўныя цэны: ад 20 да 60 тысяч рублёў за саджанец у залежнасці ад яго пароды. Ёсць самшыт, айва, туі, ядловец, барбарыс, ружы. Поўны пералік і цэны можна паглядзець на сайце ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”. Рэалізацыя прыносіць даход. У 2014 годзе на рэалізацыі зарабілі 12 мільёнаў рублёў, сёлета — 15 мільёнаў.
Высокія паказчыкі ў рабоце — вынік працы дружнага, зладжанага калектыву Казлоўшчынскага лясніцтва. Сярод работнікаў варта адзначыць лесніка Андрэя Паўлавіча Пятліцкага, трактарыста Аляксандра Іванавіча Стасюкевіча, памочніка ляснічага Уладзіміра Уладзіміравіча Ганчарука, бухгалтара Алену Аляксееўну Максімаву.
Сваім калегам і іншым работнікам галіны Аляксей Уладзіміравіч Дубовік жадае працоўных поспехаў, задавальнення ад работы, здароўя і сухіх рукавоў, нават у самае спякотнае надвор’е.

МАТЭРЫЯЛ ПАДРЫХТАВАЛІ: І. КАЎКЕЛЬ (тэкст), П. АДАМЧУК (фота).

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации