Вядзенне абарончага бою адпрацоўваюць сёння ваенныя на вучэнні «Захад-2017»

Вядзенне абарончага бою адпрацоўваецца сёння на сумесным ваенным стратэгічным вучэнні «Захад-2017», паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны Беларусі. Так, вядзенне абарончага бою беларускія і расійскія падраздзяленні са складу рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) адпрацоўваюць 18 верасня на палігоне Барысаўскі. «Праводзіцца розыгрыш баявых дзеянняў па адбіцці наступлення праціўніка з этапам баявой стральбы. Дзеянні агульнавайсковых падраздзяленняў падтрымліваюцца агнём артылерыі і ўдарамі авіяцыі. Для вядзення разведкі ўмоўнага праціўніка, забеспячэння кіравання і навядзення авіяцыі задзейнічаюць самалёты Су-24 MP. Падраздзяленні ППА забяспечваюць проціпаветранае прыкрыццё пунктаў кіравання, агнявых пазіцый, раёнаў абароны воінскіх часцей і падраздзяленняў», — расказалі ў Мінабароны. На палігоне Асіповіцкі агульнавайсковыя падраздзяленні таксама практычна вырашаюць задачы па адбіцці наступлення праціўніка. Прыцягваемая авіяцыя падтрымлівае войскі, што абараняюцца, прымяняючы авіяцыйныя сродкі паражэння. Дзеянні механізаваных і танкавых падраздзяленняў падтрымліваюцца ўдарамі і агнём артылерыі. «На гэтых палігонах экіпажы верталётаў адпрацоўваюць пытанні авіяцыйнай падтрымкі войскаў, якія абараняюцца, высадкі тактычнага паветранага дэсанта, яе авіяцыйнага прыкрыцця», — дадалі ў міністэрстве. На палігоне Лепельскі воінскія часці і падраздзяленні адпрацоўваюць пытанні пошуку, блакіравання і знішчэння незаконных узброеных фарміраванняў пры падтрымцы авіяцыі. Адначасова верталётамі беларускіх ВПС і войскаў ППА вырашаюцца задачы па даразведцы ўмоўных дыверсантаў, незаконных узброеных фарміраванняў і іх знішчэнні. Падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый на палігонах Лосвіда і Дрэтунь адпрацоўваюць вядзенне разведкі месц базіравання і арганізацыю засад на магчымых шляхах вылучэння ўмоўных дыверсантаў і груп незаконных узброеных фарміраванняў. Праводзяцца мерапрыемствы па іх блакіраванні і знішчэнні з прымяненнем авіяцыі непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі. На палігоне Даманава падраздзяленні ППА правядуць марш у новы пазіцыйны раён і адаб’юць нападзенне дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка. У Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў прадаўжаюць вырашаць задачы па падтрыманні ваеннага становішча, ахове аб’ектаў інфраструктуры і сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва, адбіцці нападзення ўмоўных дыверсантаў і стабілізацыі абстаноўкі. Акрамя таго, у час вучэння прадаўжаецца праверка магчымасцей новых і прайшоўшых мадэрнізацыю ўзораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі як айчыннай, так і сумеснай вытворчасці. Напярэдадні вучэнне «Захад-2017» перайшло ў актыўную фазу. Штабы розных узроўняў на другім этапе вучэння прадаўжаюць адпрацоўваць пытанні, звязаныя з кіраваннем войскамі (сіламі) пры вядзенні манеўранай абароны. Праводзіцца практычная апрабацыя палажэнняў новых статутных дакументаў, распрацаваных ва ўзброеных сілах Беларусі і Расіі. Вынікі гэтай работы лягуць у аснову даследаванняў па далейшым удасканаленні форм і спосабаў прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў. Вучэнне прадоўжыцца да 20 верасня. На тэрыторыі Беларусі задзейнічаны палігоны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, два палігоны ВПС і войскаў ППА — Ружанскі і Даманаўскі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці — Дрэтунь і Глыбокае. У Расіі яно пройдзе на палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі ў Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях. Колькасць асабовага складу, што ўдзельнічае ў вучэнні, складае каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых. Пры гэтым у Беларусі будзе задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі — крыху больш за 7 тыс., Расіі — каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку амаль 140 танкаў. Таксама будзе выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.
БелТА
administrator

Recent Posts

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

11 минут ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

21 минута ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

4 часа ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

4 часа ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

21 час ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

22 часа ago