Віншаванні і ўзнагароды – работнікам сувязі

Кіраўніцтва раёна павіншавала калектыў Дзятлаўскага ўчастка Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белтэлекам” з прафесійным святам і адзначыла яго работнікаў.

З найлепшымі пажаданнямі да работнікаў сувязі Дзятлаўшчыны звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка:

–  Сёння цяжка ўявіць наша жыццё без сучасных сродкаў камунікацыі. У стагоддзе высокіх тэхналогій і даступнасці інфармацыі яны адкрываюць шырокія магчымасці для эфектыўнага кіравання, стасункаў, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця чалавека, робяць наша жыццё камфортным, мабільным, інфармацыйна насычаным. Прафесіяналізм, энергія, вопыт і добрасумленнасць работнікаў арганізацый сувязі раёна садзейнічаюць развіццю галіны і ўкараненню перадавых тэхналогій. У дзень вашага прафесійнага свята жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, працвітання і новых прафесійных дасягненняў.

З нагоды свята Віталій Тадэвушавіч уручыў раённыя ўзнагароды. Падзячнымі лістамі раёнага Савета дэпутатаў былі ўзнагароджаны начальнік участка Уладзімір Фесяк і кабельшчык-спайшчык Баляслаў Казакевіч.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина 

administrator

Recent Posts

Кніга – арыенцір у сучаснасці

Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…

3 часа ago

Настаўнік – слова светлае, як дзень…

Настаўнік – слова светлае, як дзень,Як промень сонца ранішняй парою,Саюзнік, самы лепшы сябар твой,Нягоды ўсе…

3 часа ago

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

17 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

17 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

17 часов ago

У ветэранаў педагогікі Дзятлаўшчыны – новая традыцыя

Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…

17 часов ago