Віншаванні – ад старшыні райвыканкама

Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў культуры, якое яны адзначаць 10 кастрычніка, раённы цэнтр культуры і народнай творчасці наведаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, каб павіншаваць і ўручыць узнагароды.

У святочнай зале сабраліся работнікі культуры раёна, прадстаўнікі бібліятэк і школ мастацтваў раёна.

– Работу, якую вы праводзіце кожны дзень, немагчыма пераацаніць, яна надзвычай каштоўная. Вы з’яўляецеся захавальнікамі культуры і традыцый нашага рэгіёна, перадаючы іх будучым пакаленням. Дзякуючы вашым старанням дзеці і моладзь Дзятлаўшчыны з’яўляюцца лаўрэатамі разнастайных творчых конкурсаў, стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы шчыра ўдзячныя вам за працу і творчасць. Хачу пажадаць міру, дабрабыту, здароўя, каб вас любілі, прымалі і цанілі, – звярнуўся да прысутных Андрэй Уладзіміравіч, пераходзячы да ўручэння ўзнагарод.

Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны культарганізатар Новаяльнянскага дома культуры Таццяна Загорцава, настаўніца Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Кашко.

Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў атрымалі акампаніятар Дварэцкага дома культуры Святлана Венская, метадыст Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Марына Бортка. Падзячным лістом старшыні раённага Савета дэпутатаў былі ўзнагароджаны дырэктар райбібліятэкі Вольга Бойка, настаўніца Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Людміла Трафімчык.

Музычны падарунак калегам па працы прагучаў ад удзельніц групы “Бархат”.

Напярэдадні ў Гродне ўшаноўвалі работнікаў культуры вобласці, у ліку ўзнагароджаных былі і дзятлаўчане. Ганаровую грамату Гродзенскага аблвыканкама атрымаў калектыў Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў, Ганаровую грамату ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама – загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай райбібліятэкі Святлана Сербін.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

13 часов ago

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

14 часов ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

14 часов ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

14 часов ago

Да іконы Божай Маці – мірнымі дарогамі Беларусі

Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…

14 часов ago

Общественная безопасность на объектах железнодорожного транспорта. Что важно знать

Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…

15 часов ago