“Вера. Надзея. Любоў”

Праект казлоўшчынскіх школьнікаў пад такой назвай заняў ІІ месца ў намінацыі “Моладзь за міласэрнасць дзеля жыцця” Рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў “Моладзь Беларусі за маральнасць, сямейныя каштоўнасці, міласэрнасць”.

Конкурс арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Беларускай праваслаўнай царквы, дабрачыннага фонду падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства “Пакроў”. У цэнтры ўвагі – рэалізацыя грамадскіх ініцыятываў маладых людзей па вырашэнні сацыяльных праблем і негатыўных выклікаў часу.

Работу над праектам-прызёрам вялі навучэнцы дзявятага класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам педагога Тамары Буяк.

– У аснове праекта – аказанне дапамогі пажылым людзям, якія жывуць у Казлоўшчынскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Заадно мы з дзецьмі даведаліся іх жыццёвыя гісторыі, – расказала Тамара Аляксандраўна. – Працавалі на працягу трох месяцаў, інфармацыю аб добрых справах падавалі арганізатарам. 10 мая ў школе адбылося справаздачнае мерапрыемства. Мы ганарымся, што змаглі падарыць састарэлым людзям веру, надзею і часцінку сваёй любові. Пастаянную падтрымку нам аказваў настаяцель Успенскай царквы пасёлка Казлоўшчына айцец Георгій Ярмоліч. Разам з ім пабывалі на экскурсіях па храмах Дзятлаўшчыны, паўдзельнічалі ў аўтапрабегу па храмах Слонімскага раёна, ажыццяўлялі дабрачынныя акцыі ў доме-інтэрнаце і аддзяленні кругласутачнага знаходжання, быў ён і на выніковым мерапрыемстве. Дзякую таксама бацькам навучэнцаў, якія пастаянна матывавалі дзяцей, завучу школы Вользе Віктараўне Яфімік за дапамогу. Зразумела, што наш праект не скончаны. Наперадзе яшчэ шмат важнага і карыснага, бо нельга забыць вочы пажылых людзей, якія заўжды радаваліся нашым візітам. Мы прадоўжым супрацоўніцтва з фондам “Пакроў”. Намінацый для ўдзелу яшчэ шмат, аднак галоўнае – гэта духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення, прывіццё ім сямейных каштоўнасцяў, каб у будучым выпускнікі нашай школы змаглі стварыць моцныя, шчаслівыя сем’і.

Ушанаванне пераможцаў адбылося 26 мая ў Мінску ў рамках Міжнароднага моладзевага форуму “Сэнс. Жыццё. Будучыня”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пазнаёмілі з вакансіямі, нагадалі пра бяспеку

Напярэдадні Дня пажылых людзей Дзятлаўшчына далучылася да агульнарэспубліканскага кірмашу вакансій для пажылых людзей і інвалідаў.…

1 минута ago

Актуальны каментарый. Пад увагай бяспека жыццядзейнасці

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у…

1 час ago

ШколаАктыўнага Грамадзяніна. Беларусь пачынаецца з мяне

У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя…

1 час ago

Нагадалі патрабаванні заканадаўства, прапанавалі работу

У Дварэцкім сельскім выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне савета…

2 часа ago

Специальное комплексное мероприятие «Охота»

Что стоит за специальным комплексным мероприятием «Охота» и почему оно важно для каждого, кто выходит…

3 часа ago

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

5 часов ago