Вучні Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы, удзельнікі гуртка “Школа выжывання”, 16 жніўня 2018 года разам з настаўнікамі арганізавалі велапрабег па роднай старонцы.
Велапрабег «Малой радзіме – вялікая любоў» вучні школы прысвяцілі Году малой Радзіме.


Маршрут праходзіў па прыгожых мясцінах нашай мясцовасці. З Лявонавіч мы даехалі да гарадскога пасёлка Казлоўшчына, далей – вёскі Падвялікае і Чарленка. У вёсцы Падвялікае мы наведалі мясцовы касцел, які і цяпер адчыняе свае дзверы для прыхажан.


Адпачылі мы на беразе ракі Шчара. Пагода вельмі спрыяла добраму настрою і спакойнаму велапрабегу. Вярталіся мы з пачуццем гонару за тое, што маршрут быў адолены і планы пастаўленыя намі былі выкананыя.


Аксана СЕРБІН,
вучаніца 8 класа, Лявонавіцкага дзяцячага сада-базавай школы