Ведае ўчастковы. Як не стаць ахвярай зламыснікаў?

Пытанне: часта чую па тэлебачанні, чытаю ў газетах пра кіберзлачынствы, калі ледзь не кожны дзень людзі трапляюць на хітрасці зламыснікаў і губляюць грошы. На што звяртаць увагу, каб не быць падманутым?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Ігнацік:

– Кіберзлачынствы– новая форма супрацьпраўнай дзейнасці, звязаная з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.Злачынных схемаў шмат. Напрыклад, вам тэлефануюць у месенджары (Telegram, Viber) і прадстаўляюцца міліцыянерам, следчым, імкнуцца ўпэўніць, што сваяк учыніў дарожна-транспартнае здарэнне, і, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, неабходна тэрмінова перадаць праз кур’ера грошы пацярпеламу.Могуць прадставіцца супрацоўнікам банка, прадстаўніком аператара сотавай сувязі, правайдара сеткі інтэрнэт і імкнуцца запэўніць перадаць або пералічыць грошы прадстаўніку банка для іх дэкларавання; перазаключыць дагаворы паслуг – мабільнай сувязі, доступу да сеткі інтэрнэт і іншыя, а для гэтага перайсці па накіраванай махлярамі спасылцы для ўстаноўкі дадатку.

Не рэагуйце на рэкламу ў інтэрнэце, якая прапануе ўкласці або выкарыстаць вашы зберажэнні з даходам на “вельмі выгадных” умовах (напрыклад, заработак на біржы, набыццё крыптавалюты).

Не купляйце ў інтэрнэце тавары па цане ніжэй за рыначную, ні ў якім разе не пералічвайце перадаплату прадаўцу для яго броні. Будзьце ўважлівыя, калі вам прыходзяць паведамленні пра выйгрыш у латарэі з умовай, што для яго атрымання неабходна папярэдне пералічыць грошы.

Калі вам паступіў сумніўны званок, неадкладна спыніце размову і звярніцеся ў міліцыю на нумар 102.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

3 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

18 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago