Пытанне: жыву ў шматпавярховым доме, маю падвал, дзе захоўваю кансервацыю і будаўнічыя прылады. Карыстаюся ім не так часта, таму цікаўлюся, як засцерагчы маёмасць ад крадзяжоў?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікіта Балтрукевіч:
– У першую чаргу, усталюйце надзейныя замкі і замыкальныя прылады на ўваходныя дзверы ў сам падвал і на дзверы ў кладоўку. Лепш, калі замкоў будзе некалькі. Паклапаціцеся і пра тое, каб падвальныя вокны былі пад надзейнай абаронай. Часцей правярайце сваю маёмасць, а калі няма такой магчымасці, то папрасіце аб гэтым сваякоў, суседзяў або знаёмых. Лепшы спосаб не толькі прадухілення крадзяжоў з падвалаў, але і прафілактыкі правапарушэнняў – абсталяванне пад’ездаў шматпавярховых дамоў і прыдваровай тэрыторыі сістэмай відэаназірання.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…