Ведае ўчастковы. Прафілактыка хатняга гвалту

Пытанне: якое пакаранне чакае чалавека за ўчыненне хатняга гвалту? Куды можна звярнуцца па дапамогу?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Вінцукевіч:

– За здзяйсненне хатняга гвалту да асобы, якая яго дапусціла, можа быць ужыта ахоўнае прадпісанне, якім ускладаюцца наступныя забароны: прадпрымаць спробы высвятляць адрас знаходжання пацярпелага; наведваць месцы яго знаходжання; зносіны з пацярпелым; распараджацца агульнай сумеснай з пацярпелым уласнасцю, а таксама можа быць устаноўлены абавязак часова пакінуць агульнае з ім жылое памяшканне.

За 8 месяцаў бягучага года ў нашым раёне ў дачыненні да сямейных скандалістаў прыменена 78 ахоўных прадпісанняў, на прафілактычны ўлік за ўчыненне хатняга гвалту пастаўлена 42 чалавекі.

Калі вы сталі ахвярай правапарушэння ў сферы хатняга гвалту, калі вам членам сям’і нанесены цялесныя пашкоджанні, неадкладна звярніцеся ў орган унутраных спраў па месцы жыхарства. Вам будзе выдадзена накіраванне для праходжання судова-медыцынскай экспертызы з мэтай устанаўлення ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў.

У выпадку прычынення лёгкіх цялесных пашкоджанняў (па артыкуле 153 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь) да правапарушальніка можа быць прыменена пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, або арышт на тэрмін да трох месяцаў. Таксама вінаватая асоба можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па арт.10.1 КоАП Рэспублікі Беларусь за нанясенне пабояў, прычыненне фізічнага болю і псіхічных пакут, прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання, якое не пацягнула кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасці.

Тэлефоны, па якіх пацярпелы ад хатняга гвалту можа звярнуцца па дапамогу спецыялістаў: 102, 2-13-34 (аператыўна-дзяжурная служба АУС Дзятлаўскага райвыканкама); 2-10-41, 8-044-4503070 (гарачая лінія Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна), 6-12-01 (псіхолаг).

Для аказання сацыяльнай паслугі часовага прытулку грамадзянам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва створаны “крызісны” пакой.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Число электромобилей в Беларуси выросло на 15 тыс. в этом году

Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…

2 часа ago

Сборные Беларуси завоевали два серебра в общекомандном зачете чемпионата Европы по воднолыжному спорту

Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…

2 часа ago

Дыхание осени по ночам. Чего ждать от погоды в Беларуси 24 августа

В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…

3 часа ago

Александр Лукашенко поздравил работников органов статистики: за каждой цифрой — кропотливый труд команды

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…

3 часа ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

7 часов ago

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

1 день ago