Пытанне: ці сур’ёзнае пакаранне прадугледжана за крадзеж маёмасці?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук:
– На гэта ўплываюць розныя фактары. За дробны крадзеж могуць пакараць штрафам, за буйны – нават абмежаваннем або пазбаўленнем волі на некалькі гадоў. Вось, напрыклад, нядаўна была ўзбуджана справа на жыхара Дзятлаўскага раёна, 1963 года нараджэння за крадзеж. Мужчына раней быў судзімы, знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. На працягу прыблізна двух месяцаў ён украў 19 асобін свойскай птушкі (бройлераў, курэй-нясушак, гусей, качак, пеўняў) у сваёй суседкі. Агульная шкода склала 400 рублёў. Максімальным пакараннем для яго можа стаць пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Здаецца, украў не на мільёны – так, дробязь, а адказваць прыйдзецца па поўнай. Спадзяюся, што гэты грамадзянін зразумеў, што ад лёгкай здабычы карысці не бывае.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…
Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…