Пытанне: на прыпынку грамадскага транспарту маладыя людзі курылі электронныя цыгарэты, што было не вельмі прыемна для прысутных. Дзе дазволена, а дзе не рабіць такое?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук:
– З 1 студзеня 2023 года курэнне (ужыванне) тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню ў грамадскіх месцах караецца штрафам. Нельга курыць у дапаможных памяшканнях (вестыбюль, калідор, галерэя, лесвічныя маршы і пляцоўкі, ліфтавыя холы), у ліфтах, на спартыўных, дзіцячых пляцоўках, працоўных месцах; у памяшканнях і на тэрыторыях установаў адукацыі, падземных пераходах, на прыпынках грамадскага і маршрутнага транспарту, за невялікім выключэннем; у аўтамабілях, калі ў іх прысутнічаюць дзеці ва ўзросце да 14 гадоў, у іншых месцах, вызначаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Таксама забараняецца курэнне (у тым ліку электронных цыгарэт), за выключэннем спецыяльна створаных для гэтага, у гандлёвых аб’ектах, месцах бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання; месцах работы дзяржаўных органаў, арганізацый культуры і аховы здароўя, структур, якія аказваюць паслугі сувязі, сацыяльныя, банкаўскія, страхавыя, гасцінічныя і іншыя паслугі, а таксама на балконах шматкватэрных дамоў. Адным словам, курэнне ўсіх відаў прадукцыі дазваляецца толькі ў спецыяльна прызначаных для гэтага месцах. У адваротным выпадку парушальнікі будуць пакараны.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…
В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…
Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…