Прэзідэнт нашай краіны неаднойчы звяртаў увагу, што ў Беларусі павінна быць як мага больш свядомых патрыётаў, хто не на словах, а на справе любіць, шануе і паважае родную старонку.
Апошнім часам вакол нас развялося надта шмат людзей перакаці-поле, “беглых”, якія за мяжой плявузгаюць на тыя мясціны, што іх нарадзілі, выхавалі, далі пуцёўку ў самастойнае жыццё. На шчасце, значна больш сярод нас тых, для каго Айчына – не пусты гук.
Не сакрэт, што нацыянальная самасвядомасць звязана з пачуццём любові да бацькоў, родных, дзяцей, да зямлі, на якой нарадзіўся і вырас, да культуры, традыцый Бацькаўшчыны. Гэта тое, без чаго немагчыма стаць сапраўдным грамадзянінам, патрыётам. Ад узроўню сфарміраванасці нацыянальнай самасвядомасці залежыць прагрэс краіны і нацыі ў цэлым.
Перакананы, што амаль у кожным населеным пункце Беларусі здаралiсянезвычайныя гiсторыi, жылi знакамітыялюдзi, iснавалiўнікальныя традыцыi. Недаравальна, калi гэта забываецца. Гісторыя павінна жыць і перадаваць нашчадкам літаральна ўсё.
Асабліва мне запомніліся праекты, акцыі апошніх гадоў: “Мой род, мая радзiма”, “Славутыя iмёны маёй малой радзiмы”. Дзякуючы такім мерапрыемствам з’яўляецца шмат маладых даследчыкаў, якiя пачынаюць сур’ёзна цікавіцца гiсторыяй сваёй мясцовасцi.Не могуць не радаваць штогадовы конкурс “Бiблiятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, фестываль “Берагiня”. Асобная цікавая старонка – царкоўнае краязнаўства. Падарожжы і экскурсіі па родных мясцінах прывіваюць падрастаючаму пакаленню пачуццё гонару за сінявокую Беларусь, а знаёмства з побытам продкаў, элементамі народнай педагогікі – пачуццё павагі да цярплівага і добразычлівага беларуса.
Мяне вельмі радуе, што ў нас актыўна развіваецца школьнае краязнаўства. Навучэнцы пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў пішуць краязнаўчыя даследаванні, якія з’яўляюцца важным сродкам далучэння дзяцей да пошукава-даследчай дзейнасці. Цудоўна, што юныя краязнаўцы літаральна з усіх вёсак, пасёлкаў, гарадоў Беларусі пастаянна ўдзельнічаюць у экспедыцыях, паходах, экскурсіях, адкрываюць і даследуюць новыя факты і знаходкі, звязаныя з гісторыяй, культурай, прыродай і эканомікай малой радзімы. Дарэчы, адных толькі школьных музеяў у нас ажно каля 1500. Разнастайныя і праграмы, па якіх працуюць юныядаследчыкі: летапіс роднага краю, землякі, зніклыя помнікі, археалогія, культурная спадчына, этнаграфія, ваенная гісторыя, мірныя будні, Вялікая Айчынная вайна, дзеці вайны.Краязнаўства – гэта любоў і павага да роднай зямлі. Яно ўзбуджае цікавасць і выхоўвае павагу да вытокаў нашых, уздзейнічае і на розум, і на душу. З пакалення ў пакаленне перадаюцца вечныя каштоўнасці: працавітасць, сумленнасць, справядлівасць, пачуццё нацыянальнай годнасці, павага да старэйшых.
Вялікая ўвага зараз адводзіцца патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Янопавінна быць дамінантнай лініяй у час правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў. Патрыятызм павінен стаць тым сродкам, які абароніць моладзь ад шкоднага ўплыву сучаснай масавай псеўдакультуры, абыякавасці, эгаізму.
У Год гістарычнай памяці трэба нарэшце ўсвядоміць, што мы маем велізарнае духоўнае багацце. Дык давайце ж разам збіраць, вывучаць і даследаваць народную спадчыну!
Канстанцін КАРНЯЛЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Страны Евросоюза следом за Украиной, Польшей и прибалтийскими государствами заняли агрессивную позицию по отношению к…
Тэма Чалавечае жыццё – гэта не тавар Праблема Гандаль людзьмі – не выдумка, і пра…
27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…