Васіль Пяцюк: “Ставім задачы і рэалізуем іх”

Напярэдадні прафесійнага свята дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк расказаў аб тым, што зроблена ў камунальнай гаспадарцы раёна за мінулы год і падзяліўся бліжэйшымі планамі.

– З якімі набыткамі камунальная служба падышла да свята?

– Усе пастаўленыя задачы мы рэалізавалі своечасова. На завяршэнні 2022 года ўвялі ў строй станцыю абезжалезвання ў вёсцы Лапушна, палепшылі якасць пітной вады. На гэты год запланавана будаўніцтва падобнай станцыі ў вёсцы Дзянісава, ужо вызначаны падрадчык – Воранаўскае РУП ЖКГ. Акрамя таго, заменім 426 метраў сетак водазабеспячэння ў Дварцы, Лапушне і Дзятлаве, у Казлоўшчыне – 300 метраў каналізацыйных сетак на пластыкавыя. Завяршаюцца работы на кацельні “Спадарожнік”, на красавік запланаваны яе ўвод у эксплуатацыю. Яна будзе працаваць на мясцовых відах паліва, пераважна на пілавінні.  Таксама плануем падрыхтаваць праектна-каштарысную дакументацыю для таго, каб у 2024 годзе правесці будаўніча-мантажныя работы на цэнтральнай кацельні: тут будзе заменены адзін з катлоў.

– Што будзе зроблена ў сферы добраўпарадкавання?

– Плануем замяніць тратуарныя дарожкі па вуліцы Кірава, у прамысловай зоне па вуліцы Навагрудскай. Запланавана асфальтаванне вуліцы Гагарына і ўчастка Азёрнай у Дзятлаве, вуліц Савецкай і Карла Маркса ў Наваельні, вуліцы Леніна – у Казлоўшчыне. Таксама плануем замяніць верхні слой асфальтавага пакрыцця па вуліцы Міцкевіча (ад Цэнтра культуры да святлафора). Абновім малыя архітэктурныя формы ў гарадскім парку, каб дзятлаўчанам было прыемна бавіць час. І, нарэшце, будзем завяршаць работы на пераходным гарадскім пляжы ў Дзятлаве.

– Стала добрай традыцыяй паступова абнаўляць жылы фонд. Ці будзе прадоўжана гэта практыка?

– У цяперашні час прадаўжаецца капітальны рамонт жылога дома № 28 па вуліцы Перамогі ў Дзятлаве, распачаты летась. Ён прадугледжвае  замену ўнутраных інжынерных сетак, цеплавузла, даху, уцяпленне тарцавых сцен, абнаўленне сістэмы электразабеспячэння ў пад’ездах. У гэтым годзе будзем праводзіць рамонт дома № 2 у аграгарадку Гезгалы, вызначаемся з падрадчыкам. Зыходзячы з аб’ёму фінансавання, плануем адрамантаваць жылы дом № 11А па вуліцы Савецкай у пасёлку Казлоўшчына. Безумоўна, рэалізацыя большасці задумак і планаў ажыццяўляецца пры падтрымцы мясцовых органаў улады: або фінансавай, або праз узаемадзеянне з рознымі яе структурамі.

– Што пажадаеце калектыву прадпрыемства?

– Усіх работнікаў камунальнай сферы, ветэранаў галіны шчыра віншую з надыходзячым прафесійным святам. Паважаныя калегі, няхай ваша нялёгкая, не заўсёды прыкметная праца будзе паважанай і годна ацэненай, бо вы робіце жыццё людзей прыгожым і ўтульным.  Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, дастатку ў сем’ях, міру на Зямлі, а таксама бадзёрасці і ўдачы ва ўсіх пачынаннях.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

11 минут ago

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

48 минут ago

Ведае ўчастковы. Размяшчэнне камер відэаназірання не павінна парушаць правы іншых асоб

Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…

2 часа ago

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

15 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

15 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

1 день ago