Лета 2017 года для наведвальнікаў дзённага аддзялення для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна было багатым на вандроўкі.

Сезон падарожжаў адкрыла традыцыйнае паломніцтва ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр. Пабылі на службе, прыклаліся да іконаў, папрасілі божага заступніцтва для сябе і блізкіх.

Наступную паездку арганізавалі ў вёску Горкі да паклонных камянёў. Наведалі таксама мясцовыя каплічку і крыніцу.

Яшчэ адно паломніцтва адбылося ў Дзятлаўскую Спаса-Праабражэнскую царкву, дзе некалькі дзён знаходзілася ікона з частачкай мошчаў святога лекара божага Панцеляймона. Наведвальнікі “Праменьчыка” прасілі ў святога здароўя і дапамогі.

Разам з удзельнікамі раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” наведвальнікі аддзялення накіраваліся ў горад Нясвіж. Пабылі ў замкава-паркавым комплексе, Фарным касцёле, магільным склепе князёў Радзівілаў.

 

А. КАЛЮЦІК,

загадчыца аддзялення “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации